Встречались автоклубы Лепельского и Ушачского районов

70-годдзе Перамогі Общество

У рамках святкавання 65-годдзя Вялікай Перамогі на тэрыторыі нашай вобласці праходзяць сустрэчы работнікаў аўтаклубаў, прымеркаваныя да гэтай значнай даты. У ходзе яго прадстаўнікі раёнаў з візітамі наведваюць адзін аднаго.SDC12727 

У канцы мінулага тыдня ў нашым раёне пабывала дэлегацыя Лепельскага раёна, у склад якой уваходзілі ветэраны вайны і працы, работнікі культуры, у тым ліку аўтаклуба.

Пачалося ж мерапрыемства з сустрэчы гасцей-суседзяў на мяжы Ушацкага і Лепельскага раёнаў. Караваем і прывітальнай песняй сустракалі і сардэчна запрашалі на нашу зямлю гасцей Г.Краўчонак, І.Клімава, Ю.Канстанцінаў. Пасля чаго ўсе разам накіраваліся ў райцэнтр. І першым месцам, якое наведалі госці, быў музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, дзе да іх далучыліся і нашы ветэраны. Гэта была не проста экскурсія, а яшчэ і па-сапраўднаму цёплая сустрэча. Усім добра вядомы подзвігі партызан Полацка-Лепельскай зоны, тыя цяжкія дні, калі змагаліся за родную зямлю. І разам удалося выстаяць, прайшоўшы такой складанай дарогай лёсу. Тут жа ўсе прысутныя паглядзелі кінастужку “Балада аб мужнасці і любві”. Хоць некаторыя глядзелі яе ўжо не першы раз, але прагляд прынёс толькі задавальненне.

У музеі адбыўся і яшчэ адзін важны момант. Лепельчане перадалі ўшачанам альбом “Аўтаклубы вобласці — Вялікай Перамозе”, прысвечаны 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які афармляе кожны з раёнаў і як эстафету перадае іншаму. У выніку сустрэч будзе аформлены і складзены агульны альбом з інфармацыяй аб усіх раёнах нашай вобласці. Ушачане ў сваю чаргу ўручылі гасцям памятныя падарункі – буклеты пра Ушацкі раён, выяву герба раёна, вышытага на палатне, а таксама кнігу “Памяць. Ушацкі раён”.

А пасля ўдзельнікі мерапрыемства адправіліся на яшчэ адно свяшчэннае месца – мемарыяльны комплекс “Прарыў”, дзе ўсклалі кветкі і вянкі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай.

Госці наведалі сядзібу-музей Васіля Быкава ў Бычках, а таксама музей Петруся Броўкі ў Пуцілкавічах. Акрамя гэтага лепельчане выступілі з канцэртам у аграгарадку Вялікія Дольцы.

У канцы сустрэчы гаспадары праводзілі гасцей да мяжы раёнаў.

Праз тыдзень ушачане збіраюцца ў Докшыцы, дзе перададуць дапоўнены альбом, а таксама наведаюць многія знакавыя месцы.

 

 

 

 

 

 

 

В.ПОЛАЗАВА.

На здымках:

хлеб-соль калегам з Лепеля; здымак на памяць.

 

 

 

 

 
 


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *