На базе Ильюшинской школы не первый раз работает лагерь труда и отдыха «Импульс»

Общество

Далёка не кожная ўстанова адукацыі можа пахваліцца вопытам арганізацыі на сваёй базе лагера працы і адпачынку для падлеткаў у летні перыяд. Звязана гэта ў першую чаргу з пошукам наймальнікаў, якія пагадзіліся б супрацоўнічаць са школай. Як паказвае практыка, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый не жадаюць бачыць у якасці сваіх работнікаў непаўналетніх: адказнасць павышаецца ў разы, а час, які, згодна з заканадаўствам, дазволена працаваць школьнікам, непрацяглы – усяго 4 гадзіны.

І ўсё ж станоўчы вынік не вымушае сябе доўга чакаць, калі за справу бяруцца ўсе зацікаўленыя бакі. У якасці прыкладу можна назваць Ільюшына. На базе мясцовай школы ў перыяд летніх канікул ужо не ў першы раз адкрываецца дзевяцідзённы кругласутачны лагер працы і адпачынку “Імпульс”. Сёлета змена стартавала 11 ліпеня. Трэба сказаць, што арганізацыя вольнага часу выхаванцаў – вучняў 9-­10 класаў – толькі правядзеннем цікавых заняткаў, гульняў, экскурсій не абмяжоўвалася: у першай палове дня юнакі і дзяўчаты былі звычайна заняты на добраўпарадкаванні роднай альма­матэр, збіралі ягады (чорныя парэчкі) для ААТ “Ільюшынскі”, з якім быў заключаны адпаведны дагавор. Дарэчы, апошняе заахвочвалася матэрыяльна, таму вёдры школьнікаў хутка напаўняліся даверху.

Выхавальнікі “Імпульса” наладзілі цеснае супрацоўніцтва з райкамам БРСМ, актывісты якога не раз прыязджалі да юнакоў і дзяўчат, праводзілі з імі папулярныя маладзёжныя гульні. Смачнымі абедамі штодня радавалі работнікі кухні. Выхаванцы лагера з задавальненнем жылі ў лагеры, што, напэўна, стала лепшай узнагародай яго начальніку І.А.Алексяёнак і іншым педагогам.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *