Банкі краіны ўсё часцей праяўляюць дабрачынную ініцыятыву, скіраваную на мецэнацтва ці падтрымку дзіцячых прытулкаў і дамоў сямейнага тыпу.
У нашым гарпасёлку з 15 па 16 ліпеня акцыю “Падзяліся любімай кнігай” правёў разліковакасавы цэнтр №37 філіяла Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ “Белаграпрамбанк”. Яго начальнік І.Б.Бурак і начальнік аддзела рознічных паслуг А.М.Закрэўскі наведаліся ва ўшацкі дзіцячы прытулак да дзевяцігадовых Алесі і Руслана з падарункамі: кнігамі, салодкімі прысмакамі і паветранымі шарыкамі. Такія ж сюрпрызы атрымала і сям’я Залатых з аграгарадка Арэхаўна. Яна выхоўвае зараз сямёра дзяцей, пяць з якіх – прыёмныя.
Безумоўна, дзецям была прыемна такая ўвага. А акцыя была праведзена ў рамках праекта “25 добрых спраў”, прысвечанага юбілею “Белаграпрамбанка”.