В аренду до 3 гектар.

Личное подсобное хозяйство

У ходзе асобных “прамых ліній” здараюцца пытанні наконт зямлі. У прыватнасці, людзі цікавяцца, як атрымаць яе і колькі максімальна дазваляецца ўзяць, калі маеш вялікую гаспадарку. Адказаць на гэтае пытанне мы папрасілі начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама А.А.КРАСЬКО.

– Згодна з артыкулам 36 пункта 3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Аб зямлі”, у прыватнай уласнасці або пажыццёвым спадчынным уладанні яна не можа перавышаць 1 гектара, выдзеленага для вядзення асабістай гаспадаркі з улікам зямельнага ўчастка, які прадстаўляецца для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома. Гэта датычыцца сельскай мясцовасці.

У арэнду ж для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі ў такім населеным пункце (дзе зарэгістраваны жадаючы ўзяць больш зямлі) дадаткова могуць быць прадстаўлены зямельныя ўчасткі ў памеры да трох гектараў уключна.

Жадаючаму ўзяць зямлю ў арэнду трэба звярнуцца ў сельскі Савет з заявай. Афармленне матэрыялаў юрыдычнага адводу і ўстаноўкі межаў зямельнага ўчастка праводзіцца праз праектны інстытут “Віцебскгіпразем” з наступнай рэгістрацыяй ва Ушацкім бюро Лепельскага філіяла РУП “Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *