В деревне Паулье на дубе выросли яблоки

Общество

Дзе растуць яблыкі? Пры ўсёй відавочнасці адказу на гэтае пытанне жыхары Двор Павулля прапанавалі б і іншы варыянт – на дубе! Тое ж, што гэта не жарт, пацвярджае здымак, зроблены ля ўчастка Ірыны Яўгенаўны Урбан, што на беразе возера Павульскае. Плады на дубе, якія па выглядзе вельмі нагадваюць яблыкі, жанчына заўважыла некалькі тыдняў таму, калі, стаміўшыся на градках, прысела адпачыць і яе позірк выпадкова спыніўся на кроне бліжэйшага дрэва. Падобныя яны на гэты фрукт і па паху, а ўнутры пладоў маюцца дробныя семкі. Па сведчанні мясцовых жыхароў, гэткае дзіва яны бачаць упершыню. А вось наконт яго прыроды агучваюць розныя версіі – ад мутацыі да апылення ад растучых побач дзікіх яблынь. Зрэшты, інтэрнэт­прастора прапануе і яшчэ адно тлумачэнне падобнай з’явы: падабенства з яблыкамі могуць мець так званыя “чарнільныя арэшкі” ці галы – шарападобныя нарасты, якія ўтвараюцца на маладых ветках і лістах некаторых відаў дуба пад уплывам развіцця ў іх лічынак насякомых – арэхатворак ці тлей. Так ці інакш, але “яблычны” дуб стаў гэтым летам павульскай славутасцю, ля якой актыўна фатаграфуюцца дачнікі.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *