Африканская чума свиней. Не забывайте о мерах профилактики

Личное подсобное хозяйство

Успышка афрыканскай чумы свіней у 2013 годзе ў Беларусі паставіла пад пагрозу прамысловую вытворчасць свініны. У сувязі з гэтым прымаліся кардынальныя меры для лакалізацыі інфекцыі. Наш раён таксама пацярпеў – былі выяўлены выпадкі захворвання ў свіней на падворках грамадзян, каласальны ўрон панесла УП “Сарочына”, дзе была спынена і толькі праз год адноўлена работа. Каб не ўзнікалі новыя ачагі інфекцыі, прымаліся меры біялагічнай аховы. Ля комплексу УП “Сарочына” была створана буферная зона радыусам пяці кіламетраў, якая рашэннем мясцовага сельвыканкама звузілася да двух. У яе і зараз уваходзяць Сарочына і Бікальнічы. Жыхарам гэтых населеных пунктаў і цяпер забараняецца ўтрыманне свіней як для ўласных патрэб, так і на продаж. Невыкананне патрабавання цягне за сабой адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь, а ў выпадку ўзнікнення па віне прыватнікаў ачага захворвання – крымінальную адказнасць.

Яна не здымаецца і з гаспадароў, якія ўтрымліваюць свіней за межамі буфернай зоны. Неабходна строга выконваць правілы біялагічнай аховы. У асабістай гаспадарцы павінны быць дэзінфіцыруючыя сродкі і дыванкі, спецадзенне для догляду за свіннямі. Трэба выключыць іх кантакты з іншай жывёлай, весці барацьбу з грызунамі і насякомымі, своечасова ўбіраць гной і праводзіць дэзінфекцыю памяшканняў, захоўваць асабістую гігіену, па магчымасці абмежаваць наведванне лесу. Калі ж вы пабывалі ў лясных угоддзях, то адзенне і абутак неабходна памыць, прадэзінфіцыраваць і толькі пасля гэтага выкарыстоўваць пры доглядзе за свіннямі.

Коратка нагадаем асноўныя сімптомы афрыканскай чумы свіней: з’яўленне чорных плямаў на скуры жывёлы, пасіненне вушных ракавін, лыча, канечнасцей, падгрудка і жывата, крывавы панос, рвота, высокая тэмпература да 40­-42 градусаў на працягу некалькіх дзён, пасля чаго наступае гібель. Калі вы заўважылі хоць нейкія з гэтых сімптомаў – неадкладна тэлефануйце ў ветстанцыю па нумарах 2­78­35 і 2­72­84.

В.СІНЯКОВА, галоўны ветэрынарны ўрач Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *