З 18 ліпеня “Беларусбанк” выдае крэдыты бацькам для таго, каб сабраць дзяцей у школу. Адзенне, абутак, канцылярскія тавары і нават камп’ютары, ноутбукі ўшачане змогуць набыць у магазінах ушацкага райспажыўтаварыства, дзе ім выдадуць рахунак на суму выбраных рэчаў. З ім і пакетам неабходных дакументаў адзін з бацькоў ідзе ў цэнтр банкаўскіх паслуг №221, дзе на працягу некалькіх гадзін разглядаецца пытанне аб выдачы крэдыту і безнаяўныя сродкі пералічаюцца гандлёваму прадпрыемству. Пазыка выдаецца тэрмінам да аднаго года пад 16 працэнтаў гадавых.