Выборы-2016: начался сбор подписей избирателей в поддержку кандидатов

Общество

Пікет па зборы подпісаў выбаршчыкаў актывісты раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” выставілі на цэнтральнай плошчы гарпасёлка. І ў першую гадзіну абедзеннага перапынку ў падпісным лісце заставалася ўсяго некалькі незапоўненых радкоў.

– Люднае месца, на абед, а ўвечары дадому ідуць жыхары шматколькаснага мікрараёна на Віцебскай, шматпавярховак па Камсамольскай, – кажа актывіст грамадскага аб’янання Таццяна Уладзіміраўна Шарыпенка. – Людзі самі падыходзяць і дастаюць пашпарты, добра ведаюць, што гэта абавязковы дакумент пры зборы подпісаў. Прывыклі да пікетаў падчас мінулагодняй выбарчай кампаніі. Не паўстае пытанняў і калі прыходзім дадому і просім паставіць подпіс.

Нагадаем, што акруговай выбарчай камісіяй Докшыцкай выбарчай акругі №22, у якую ўваходзіць і Ушацкі раён, зарэгістравана толькі адна ініцыятыўная група па зборы подпісаў выбаршчыкаў – у падтрымку старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Паўлавіча Андрэйчанкі. Гэта азначае, што шляхам збору подпісаў па нашай выбарчай акрузе вылучаецца толькі адзін прадстаўнік. Збіраць подпісы можна па 1 жніўня ўключна.

Да гэтай даты вылучыць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь маюць права таксама палітычныя партыі і працоўныя калектывы.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *