Деноминация-2016. Будьте внимательны при расчётах, проверяйте чеки

Общество

– Іду ў “Кулінарыю” разбірацца, – казала знаёмая, трымаючы ў руках два чэкі. Як і ў пераважнай колькасці гандлёвых кропак, іх два – у старых і новых цэнах. Лічбы павінны быць аднолькавымі пры скасаванні чатырох нулёў. Аднак здараюцца памылкі!

– 108 тысяч старымі каштавала мяса, а ўзялі 1,8 рублі. Хіба гэта правільна? Павінны былі 10 рублёў 80 капеек зняць, прагандляваліся на 90 тысяч па старому. А калі з кожным пакупніком так. Ніякай зарплаты не хопіць, каб нястачу перакрыць.

Так, у гэтым выпадку пацярпеў прадавец, а пакупнік аказаўся не толькі ўважлівым, але і сумленным і вярнуўся ў гандлёвую кропку, каб даплаціць розніцу. Магла быць і супрацьлеглая сітуацыя. Зразумела, што ніхто нікога не хацеў ашукаць, проста не прывыклі яшчэ да новых грошай, вось здараюцца памылкі. Таму абавязкова бярыце чэкі і  правярайце ўсе аперацыі. Не скаромцеся разам з касірам услых праверыць правільнасць разлікаў і замацаваць адпаведнасць манет рублям, а рублёў – тысячам. 1 капейка – гэта 100 рублёў старымі, 2 капейкі – 200, 10 капеек – тысяча, 50 капеек – пяць тысяч. Адзін рубель – гэта 10 тысяч старога ўзору, дзесяць – сто тысяч рублёў, 20 – дзвесце. Гэта і самая вялікая купюра, якімі загружаны банкаматы ў г.п.Ушачы. Дарэчы, як у “Беларусбанку”, так і ў “Белаграпрамбанку” – выключна новымі грашыма. А паколькі ўшачане імкнуліся папоўніць кашалькі наяўнымі да пачатку дэнамінацыі, то зараз ідзе павольны працэс абналічвання. Увогуле праблем са зняццем наяўных не паўставала нават 1 ліпеня, таксама з раніцы гэтага дня працавалі і тэрміналы ў магазінах. Да гэтага часу непрацуючымі яны застаюцца ў некаторых гандлёвых кропках, як “Бабуліны далікатэсы” Глыбоцкага мясакамбіната ці ў некаторых прыватнікаў.

І калі абсталяванне пераведзена на лічбы без чатырох нулёў, то грамадзяне пакуль яшчэ лічаць па­ранейшаму. Праз банкамат аднаго з ушацкіх банкаў на рахунак МТС прыйшла астранамічная сума ў сто мільёнаў рублёў (старымі). Жанчына хацела пакласці 10 тысяч і ўвяла ў банкамаце менавіта гэту лічбу замест 1 рубля. Таму будзьце асабліва ўважлівымі пры карыстанні банкаматамі, інфакіёскамі, плацяжамі ў інтэрнэт­-банкінгу перш чым набраць адпаведную суму. Калі пры разліках у магазіне ходзяць як новыя, так і старыя банкноты, то абсталяванне ўсё лічыць выключна ў новых грашах.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *