Заканчивается срок приватизации. В Ушачском районе остались неприватизированными 250 квартир

Калейдоскоп

Гэты матэрыял не будзе цікавы для ўсіх нашых чытачоў. Аднак для 250 кватэранаймальнікаў, а менавіта столькі кватэр жыллёвага фонду засталося непрыватызаванымі ва Ушацкім раёне, безумоўна будзе карысным. Паколькі толькі да 1 ліпеня дзяржаўнае жыллё можа стаць вашай уласнасцю, а пасля гэтай даты пяройдзе ў разрад камерцыйнага.

Што можна зрабіць у застаўшыеся дні. Галоўнае, па 30 чэрвеня ўключна звярнуцца да юрысконсульта жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Дарэчы, у суботу і нядзелю – 25, 26 чэрвеня спецыялісты працуюць з 8.00 да 20.00, а з 27 па 30 чэрвеня – з 6.00 да 24.00. Вам да 1 ліпеня трэба падаць заяву і зрабіць выкапіроўку вашай кватэры. Калі не паспяваеце зрабіць выкапіроўку (гэта працэдура праводзіцца ў агенцтве па кадастры і нерухомасці (БТІ), дастаткова прынесці квітанцыю аб аплаце гэтай працэдуры, якая каштуе адну базавую велічыню – 210 тысяч рублёў. Трэба ўлічыць і наступную акалічнасць, на вырашэнне якой таксама можа спатрэбіцца дадатковы час. Звярнуцца з заявай на прыватызацыю жылля павінны літаральна ўсе зарэгістраваныя ў кватэры жыхары. Калі яны адсутнічаюць па нейкіх прычынах, трэба мець натарыяльна завераную даверанасць на права дзейнічаць ад іх імя. Калі ёсць непаўналетнія дзеці – патрэбна ўзяць даведку ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму.

Гэта галоўныя вашы дзеянні да 1 ліпеня. Пасля гэтага спецыялістамі УП ЖКГ будзе распачаты збор дакументаў на прыватызацыю, прымацца адпаведнае рашэнне райвыканкама, якое дзейнічае год. Гэты ж час застаецца ў  заяўніка для таго, каб аплаціць першапачатковыя 10 працэнтаў ад  ацэначнага кошту жылля. Цана  залежыць ад многіх фактараў: году пабудовы, матэрыялу, метражу. На сённяшні час кошт двухпакаёвай кватэры ва Ушачы складае прыкладна 200 мільёнаў рублёў. Варта ведаць і яшчэ адну важную акалічнасць. Калі чалавек не згодны з балансавай ацэнкай, якую зрабілі супрацоўнікі камунгаса, ён можа самастойна заказаць незалежную ацэнку рыначнага кошту. Кошт для выплаты жылля, якое прыватызуецца, у такім выпадку пакідаецца найменшы.

Калі ж людзі, якія пражываюць у дзяржаўным жыллі, не скарыстаюцца часам, застаўшымся на падачу заявы, то з 1 ліпеня жыллё пяройдзе ў разрад камерцыйнага. Гэта азначае, што акрамя камунальных паслуг чалавек будзе плаціць і арэндную плату (плату за найм памяшкання). Прычым, да ўсіх, хто пражываў на 1 ліпеня ў такім жыллі, будзе прымяняцца паніжаючы каэфіцыент на аплату 0,1. Напрыклад, калі арэндная плата на двухпакаёвую кватэру з усімі выгодамі складае прыкладна 450, а трохпакаёвую – 550 тысяч, то з паніжаючым каэфіцыентам 0,1 яна будзе адпаведна 45 і 55 тысяч.

Па ўсіх  пытаннях звяртайцеся па нумарах 2-72-32 і 2-79-36.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *