Победители конкурса Петренко

Наши дети

P1150377

Выхаванцы Ушацкай школы мастацтваў настолькі збалавалі нас сваімі поспехамі, што ўжо рэальна і не ўспрымаеш, наколькі гэта цяжка – перамагчы аднагодкаў з іншых музычных альма-матэр, тым больш, калі гэта школы Оршы, Наваполацка, Полацка. Паняцця “сярод сельскіх раёнаў” тут не існуе. Усе на роўных. І сярод гэтых роўных нашы зноў аказаліся вышэй на галаву – занялі практычна ўсе прызавыя месцы.На конкурс маладых выканаўцаў на фартэпіяна і народных інструментах імя М.Пятрэнкі раней чамусьці не ездзілі. Ці не былі ўпэўнены ў сваіх сілах, ці закрывалі шлагбаум арганізацыйныя перашкоды? А тут усё супала да лепшага. Былі падрыхтаваныя, упартыя працаголікі-дзеці, аддзел культуры выдзеліў на падарожжа да Полацка аўтобус, і арганізатары, верныя традыцыям, не патрабавалі ніякага стартавага ўзносу. Вось і рызыкнулі памерыць свае сілы пяцёра: Цімафей Сідарчук, Віка Апёнак, Юля Гугіна, Віка Мялешка і Аня Смык. Паехалі не дарэмна. Цімафей і Юля занялі першыя месцы сярод выканаўцаў на баяне і фартэпіяна, а Віка Мялешка другое па фартэпіяна. Варта дадаць, што гран-пры не прысуджалі, таму і атрымліваецца, што пакінулі мы астатнім прэтэндэнтам толькі трэція месцы.

Выкладчыцы пераможцаў Вера Эдуардаўна Кароткая (фартэпіяна) і Алеся Фёдараўна Іўліева (баян) каменціруюць перамогу толькі ўпартай працай дзяцей. Інакш, калі ты за інструментам, і быць не можа, толькі шматгадзінныя і шматгадовыя заняткі. Ад сябе ж магу дадаць, што Ушацкая школа мастацтваў даўно заваявала імідж школы з высокім узроўнем падрыхтоўкі, якога б аддзялення і інструмента гэта не датычылася. Проста ёсць таленавітыя, упартыя дзеці і не шкадуючыя на іх часу і сіл выкладчыкі.

А яшчэ я бачыла рэакцыю слухачоў, калі гэты дзеці выступалі ва Ушачы. Задаволеным застаўся б і Мікалай Пятрэнка, кампазітар і выкладчык Полацкага педагагічнага каледжа, у гонар якога вось ужо дзесяты раз праводзіўся конкурс.

В.КАРАЛЕНКА.На здымку:

Віка Мялешка, Цімафей Сідарчук і Юля Гугіна.



1 комментарий по теме “Победители конкурса Петренко

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *