В Докшицком районе трёхлетняя девочка погибла, попав под колёса автомобиля. Берегите детей!

Общество

Страшная аварыя адбылася раніцай 14 чэрвеня на аўтадарозе Лагойск – Зембін – Глыбокае – мяжа Латвіі каля вёскі Юхнаўка Докшыцкага раёна. Кіруючы аўтамабілем “Сітраен”, вадзіцель здзейсніў наезд на трохгадовую дзяўчынку, якая выбегла на дарогу з-за аўтобуса. Малышка памерла па дарозе ў бальніцу…

Дзеці павінны знаходзіцца пад пастаянным наглядам бацькоў. Трэба паклапаціцца пра бяспечную перавозку маленькіх пасажыраў і як мага часцей нагадваць ім правілы перасячэння праезнай часткі, у тым ліку ў двары.

Выходзячы з-за любой перашкоды, у тым ліку з-за прыпаркаванай машыны, дзіця павінна выглянуць і пераканацца, што паблізу няма аўтамабіля, які рухаецца. Яму таксама трэба ведаць, што па “зебры” нельга без патрэбы прагульвацца і тым больш бегаць. Спачатку трэба спыніцца ля краю праезнай часткі, паглядзець па баках і пераканацца, што аўтамабілі спыніліся і прапускаюць пешаходаў. Дзецям да 14 гадоў выязджаць на веласіпедзе на дарогу забаронена.

Я.КАЎНУРКА, начальнік аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *