«Классический» отдых и «горячий скандал». Материалы из зала суда Ушачского района

Закон - один для всех

Паказалі “сілу” перад слабымі

Амаль кіношныя падзеі адбываліся напрыканцы лістапада 2015 года ў вёсцы Ваўчо Ушацкага раёна. А першай гадзіне ночы ў дом да мясцовых жыхароў з яўна не дружалюбным намерам завітала кампанія маладых людзей. Ініцыятарам гэтага візіту стаў ушачанін 1996 года нараджэння Аляксей Пятніца, а яго “паплечнікамі” – Сяргей Хамёнак 1996-га і непаўналетні Арцём 2001-га. Адразу адзначу: юнакі ведалі да каго ідуць і былі ўпэўнены, што тыя адпору даць не змогуць.

Начное грукатанне ў вокны і дзверы разбудзіла гаспадара дома. Той выйшаў на ганак… і тут жа атрымаў ад А.Пятніцы моцны ўдар кулаком у твар. Такое “геройства” натхніла і Арцёма, які таксама не ўпусціў магчымасці ўдарыць безабароннага мужчыну, што ўжо ляжаў на падлозе. І на гэтым маладыя зламыснікі не спыніліся. Зайшоўшы ў дом, яны выключылі святло і дзеля забавы пачалі разыгрываць крымінальны сюжэт, дзе ім самім адводзілася роля супрацоўнікаў наркакантролю. Выкарыстоўваючы фанарыкі, юнакі дэманстравалі пошук забароненых рэчываў, пры гэтым усё раскідвалі на сваім шляху. Не пашкадавалі і брата гаспадара дома, інваліда з разумовай адсталасцю і парушэннямі паводзін – яго А.Пятніца насільна сцягнуў за нагу з печы і моцна ўдарыў паленам па галаве.

Калі ж юнакі нацешыліся ўяўнымі допытамі і вобыскамі, вывелі пацярпелых на вуліцу. Самі ж пачалі “наводзіць парадкі” ў доме: біць посуд, пераварочваць і руйнаваць мэблю. Працягвалася ўсё каля паўгадзіны. Гэты час пацярпелыя, напэўна, запомняць надоўга…

Вядома, такі абуральны цынізм маладых ушачан не мог застацца беспакараным. У адносінах С.Хамёнка і непаўналетняга Арцёма была ўзбуджана крымінальныя справа па ч.2 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь. Суд прызнаў хлопцаў вінаватымі і, улічваючы віну кожнага, назначыў пакаранне Арцёму – у выглядзе абмежавання свабоды вольнага часу на 6 месяцаў (з 19.00 да 8.00 хлопец павінен быць дома), а Сяргею – пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў з непрымяненнем гэтай меры на працягу года, калі той не здзейсніць новага злачынства і будзе выконваць ускладзеныя судом абавязкі. Акрамя таго С.Хамёнак у вольны час абавязаны выконваць грамадска карысныя работы ў аб’ёме 100 гадзін. Абаім жа давядзецца заплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым – у суме больш 5 мільёнаў рублёў. Што ж датычыцца ініцыятара злачынства – А.Пятніцы, то крымінальная справа ў адносінах яго была ўзбуджана па больш жорсткай ч.3 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь. Хлопец атрымаў пакаранне ў выглядзе 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Н.АВАДНЁВА, памочнік пракурора Ушацкага раёна.

“Класічны” адпачынак

Свой адпачынак у “Класіцы” ўраджэнка вёскі Селішча 1994 года нараджэння, навучэнка Ульскага каледжа выкарыстала на поўную катушку. Акрамя традыцыйных для начнога клубнага жыцця забаў Юлія Хамёнак арганізавала для сябе яшчэ адну – супрацьпраўную. Убачыўшы на століку ў кафэ чужы мабільны тэлефон (яго кошт пазней быў ацэнены ў 750 тысяч рублёў), вырашыла яго прысвоіць. Ажыццявіць задуманае цяжкасці не склала: гаспадыні сродку сувязі побач не было. Не заўважылі злачынства і іншыя адпачываючыя.

…А вось ад пільнага вока ўстаноўленай у “Класіцы” сістэмы відэаназірання схаваць штосьці было немагчыма! У выніку ў адносінах Юліі была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь. Суд прызнаў дзяўчыну вінаватай і назначыў ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год з непрымяненнем гэтай меры на працягу года, калі грамадзянка не здзейсніць новага злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яе судом абавязкі. Да таго ж давядзецца маладой зламысніцы і крыху папрацаваць – ёй прысуджана 100 гадзін грамадска карысных работ.

Варта адзначыць, што прысуд за, здавалася б, “нявінны” крадзеж мог быць і больш сур’ёзным. Ад яго Юлію выратавалі поўнае прызнанне віны, раскаянне і наяўнасць малалетняга дзіця.

“Гарачая” спрэчка

Спрэчка мужа і жонкі з вёскі Усвея напрыканцы сакавіка выдалася па-сапраўднаму гарачай. Нецвярозы Валерый Сількоў 1946 года нараджэння, узлаваўшыся на сваю “другую палавіну”, пачаў агучваць намер спаліць хату, якая той належала, і ўсю маёмасць. Паступова словы перайшлі да актыўных дзеянняў. Узяўшы ў рукі запалкі, мужчына накіраваўся да ложка – праз імгненне загарэлася адзенне, якое на ім ляжала. І хоць пазней Валерый прызнаўся, што не збіраўся падпальваць дом, а проста пужаў жонку, ад узбуджэння крымінальнай справы за пагрозу знішчэння маёмасці гэта яго не выратавала. Суд прызнаў мужчыну вінаватым і назначыў яму пакаранне ў выглядзе 1 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Ф.ЗІНЬКЕВІЧ, старшыня суда Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *