Юрыдычным і фізічным асобам забаронена выкарыстанне маламерных суднаў з падвяснымі рухавікамі ўнутранага згарання і гідрацыклаў на азёрах Вяркудскае, Полазна, Тартак, Царкавішча, Чаравэчча. Гэта прадугледжана рашэннем Ушацкага раённага выканаўчага камітэта №545, на падставе арт. 53 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і накіравана на папярэджанне забруджання названых азёр і паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі ў раёне.
Варта нагадаць, што за парушэнне ўзгаданага патрабавання прадугледжана адказнасць па ч.1 арт.15.51 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, якая цягне накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 базавых, а на юрыдычную асобу – да 500.
Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.