Кіраўнік новага часу

Ими гордятся Общество

 

 

 

Костюкович 001Ёсць людзі, якія валодаюць вялікай прыцягальнай сілай, дзякуючы складу свайго характару і ўнутранай глыбіні. Яны здольныя па ўсіх пазіцыях трымаць належны ўзровень і іншы раз падаюцца нам нейкімі незвычайнымі асобамі з невычэрпнай крыніцай ідэй, энергіі і энтузіязму. Гэта ўсё цалкам – пра дырэктара Плінскай школы Кацярыну Фёдараўну Касцюковіч.

 

 

За 28 гадоў педагагічнага стажу яна адтачыла сваё прафесійнае майстэрства настолькі, што з поўным маральным правам можа аналізаваць, карэкціраваць, падказваць і накіроўваць дзейнасць сваіх падначаленых педагогаў. І за восем гадоў яе дырэктарства кожны член працоўнага калектыву школы ўпэўніўся на практыцы, што своечасовая падказка Кацярыны Фёдараўны толькі на карысць як самому педагогу, так і ў цэлым школе.

К.Ф.Касцюковіч ніколі не спыняецца на дасягнутым і да такой жыццёвай пазіцыі падштурхоўвае сваіх калег. Яна сама ўвесь час удасканальваецца і стварае спрыяльныя ўмовы для поўнага раскрыцця сваіх здольнасцяў і ўменняў кожнага члена калектыву. Невыпадкова па многіх пазіцыях гэтая школа ў лідэрах. Такая ўжо ў іх устаноўка – калі што рабіць, дык толькі на “выдатна”.

Пра цёплы мікраклімат і добразычлівыя адносіны ў гэтай установе чула многа. Яны ўмеюць выйсці разам на спартыўнае спаборніцтва, творча і неардынарна падыходзяць да падрыхтоўкі культурных мерапрыемстваў, падтрымліваюць цесную сувязь з ветэранамі працы. У такой атмасферы кожнаму настаўніку хочацца спаўна раскрыць свой прафесіяналізм і індывідуальныя здольнасці. І гэта ўдаецца, дзякуючы мудраму кіраўніку, які жыве сваёй справай, сваім калектывам.

А.ПАШКОВІЧ.
 

 

 
 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *