У чацвер прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама, на якім падведзены вынікі ацяпляльнага перыяду 2009-2010 гадоў і акрэслены задачы на наступны. Неабходна зараз скласці графік паступлення драўні- ны для вырабу шчапы, на якой будуць працаваць два катлы. Для таго, каб нармальна ацяпляцца і ў зімовы перыяд, у летні час пасля завяршэння наладачных работ гарачая вада будзе падавацца 4 разы на тыдні адначасова ва ўсе дамы. Для расчысткі дарог на новы сезон камунгасу трэба набыць як маленькі трактар, такі і бульдозер. Неабходна ўцяпляць калонкі і водаправодную трасу, а ў невялікіх вёсках, дзе былі праблемы з водазабеспячэннем, пабудаваць па адным-два калодзежы.
Заслухана таксама справаздача аб рабоце устаноў культуры раёна.