В День защиты детей по традиции получили подарки дети из социального приюта Ушач и дома семейного типа в Ореховно

Наши дети

З пастаянным клопатам –
у часовы прытулак

Шчаслівымі ўсмешкамі поўніўся ў мінулую сераду дзіцячы сацыяльны прытулак гарпасёлка. У Міжнародны дзень абароны дзяцей у госці да маленькіх выхаванцаў установы завітала нямала гасцей – прадстаўнікоў розных служб Ушаччыны і проста неабыякавых грамадзян. Прычым усе – не з пустымі рукамі.

– Ты толькі паслухай, мая лялька плакаць умее, – паказваючы сваёй дваюраднай сястрычцы Ульяне толькі што атрыманы падарунак, з непадробным клопатам гаварыла чатырохгадовая Ліза. – Зараз я яе абдыму, пагушкаю – і яна супакоіцца. Так некалі рабіла са мной мама…

Здавалася, гэтая маленькая дзяўчынка разумее ў жыцці больш, чым многія дарослыя. Ва ўсялякім выпадку яна дакладна ведае, наколькі важна быць патрэбным і любімым. Гэтага і жадалі Лізе і Ульяне, якія на некаторы час засталіся без апекі бацькоў, наведвальнікі прытулка. Сярод іх – начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Рыгораўна Дубоўская, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іна Фёдараўна Сыроўчанка, якія прывезлі дзяўчынкам падарункі ад раённай улады і арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Наведваць у першы дзень лета выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка стала добрай традыцыяй і для супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Вось і сёлета, на некаторы час адклаўшы ўбок службовыя справы, яны падарылі малышкам цацкі і ласункі. Аказалі дапамогу гэтай дзіцячай установе агароднінасушыльны завод, прадпрыемствы “Лес”, “Прамкамбінат”, “Твестуба”, індывідуальны прадпрымальнік В.А.Шчарбакоў.

… і дом, дзе саграваюцца сэрцы

Святочная атмасфера панавала ў мінулую сераду ў сям’і Анастасіі і Вячаслава Залатых з аграгарадка Арэхаўна. На момант нашага візіту ў дом сямейнага тыпу ўсе яго жыхары былі на месцы: тата прыглядваў за дзецьмі, якіх тут ніколі не дзялілі на сваіх і прыёмных, а мама гатавала на кухні смачныя сырнікі – іх прыцягальны пах у хуткім часе сабраў вялікую сям’ю за агульным сталом. Дадалі прыемнага настрою дзецям і атрыманыя ў гэты дзень ад кіраўніцтва раёна і “Белай Русі” каштоўныя падарункі.

Шчыра верыцца ў тое, што такая цеплыня сямейнага ачага будзе саграваць усіх юных ушачан.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *