Во время комплексных мероприятий «Нелегал» на Ушаччине выявлено 6 нарушителей

Закон - один для всех

Напрыканцы мая на тэрыторыі раёна прайшлі спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Нелегал”. У іх ходзе асноўныя намаганні супрацоўнікаў міліцыі былі сканцэнтраваны на спыненні і выяўленні фактаў незаконнага знаходжання грамадзян іншых дзяржаў на тэрыторыі Ушаччыны, папярэджанне правапарушэнняў з боку такіх асоб. Складзена шэсць адміністрацыйных пратаколаў, з іх 3 – на замежных грамадзян і асоб без грамадзянства за парушэнне правілаў прабывання, пражыванне па несапраўдных відах на жыхарства, столькі ж – у адносінах нашых суайчыннікаў, якія прадставілі іншаземцам, што знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі з парушэннем правілаў прабывання, жыллё. Адзін грамадзянін Расійскай федэрацыі высланы з нашай краіны з забаронай уезду на яе тэрыторыю на працягу шасці месяцаў.

Д.ПЧОЛКА, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *