Основные положения Указа №181 «О некоторых мерах по усовершенствованию государственного регулирования в отрасли оплаты труда»

Общество

Прайшло амаль пяць гадоў з моманту, калі ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №181 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзяржаўнага рэгулявання ў галіне аплаты працы”. Тым не менш, пытанняў як у наймальнікаў, так і ў работнікаў арганізацый засталося нямала. Спынюся на асноўных палажэннях Указа.

Нагадаю, што дакументам пашыраны правы наймальнікаў у выбары сістэмы аплаты працы. Так, на падставе лакальных нарматыўных прававых актаў, пагаднення і (ці) працоўнага дагавору наймальнік можа ўстанаўліваць работнікам тарыфныя стаўкі некалькімі спосабамі: на падставе адзінай тарыфнай сеткі (далей – АТС) ці распрацаванай непасрэдна ў арганізацыі, ці ўвогуле без прымянення АТС. У апошнім выпадку памер акладаў можа быць фіксаваным і “плаваючым”. Але пры пераходзе на гібкія сістэмы наймальнік абавязаны не дапусціць зніжэння заработнай платы работнікаў.

Падкрэслю, што зусім неабавязкова да ўсіх работнікаў арганізацыі прымяняюць аднолькавую сістэму аплаты працы – іх можа быць некалькі. Адзінае, на што трэба звярнуць увагу, – гэта неабходнасць захавання артыкула 57 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Згодна з ім наймальнік павінен аплачваць фактычна выкананую работу з улікам яе складанасці, колькасці, якасці, умоў працы і кваліфікацыі работніка.

Такім чынам, зараз заработная плата можа мець розную структуру – яе наймальнік вызначае самастойна.

Пры прымяненні найбольш прывычнай для нас камісійнай сістэмы заработная плата работніка напрамую залежыць ад росту аб’ёмаў рэалізаванай ім прадукцыі, тавараў, паслуг і іншых паказчыкаў, якія характарызуюць эфектыўнасць дзейнасці арганізацыі ўцэлым.

Сістэма аплаты працы на падставе грэйдаў, пакуль слаба развітай у нашай краіне, будуецца на выстаўленні ацэначных балаў за складанасць і напружанасць працы кожнага канкрэтнага работніка, яго кваліфікацыю, стаж, адказнасць і самастойнасць пры выкананні ўскладзеных на яго абавязкаў.

Заработная плата можа складацца і з “плаваючых” акладаў – у гэтым выпадку наймальнік штомесяц ацэньвае выніковасць працы, асабісты ўклад кожнага работніка ў агульную справу і з улікам гэтага фарміруе для яго аклад на наступны месяц.

У любым выпадку пры выбары сістэмы аплаты працы наймальніку варта ўлічваць яе эканамічную абгрунтаванасць. Але ж, несумненна, кожны з апісаных вышэй варыянтаў мае месца быць. Прыгаданыя формы разлікаў дазваляюць адысці ад “ураўнілаўкі” і павышаюць зацікаўленасць работнікаў у прадукцыйнасці сваёй працы, праяўленні ініцыятывы, прафесійным удасканаленні.

В.ГУГІНА, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці  і сацыяльнай абароне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *