Браконьеры

Общество

 

Супрацоўнікамі Лепельскай міжраённай інспекцыяй 2 красавіка пры абследаванні ракі Выдрыца паблізу вёскі Забалацце Ушацкага раёна былі затрыманы жыхары гарпасёлка і вёскі Гвазды за здабычу рыбы сеткамі ў перыяд забароны. Гэтыя грамадзяне вылавілі 21 шчупака, аднаго серабрыстага карася, аднаго акуня, усяго 11,2 кілаграма, а таксама ў іх канфіскавана шэсць рыбалоўных сетак даўжынёй 436 метраў.

Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 2 мільёны 247 тысяч рублёў.

Матэрыялы перададзены ў пракуратуру Ушацкага раёна для ўзбуджэння крымінальнай справы ў сувязі з прычыненнем шкоды ў буйным памеры.

30 красавіка пры абследаванні ракі Дзіва былі затрыманы грамадзяне вёскі Губіна, якія незаконна мярожамі здабылі 16 вугроў агульнай вагой 15 кілаграмаў і аднаго карпа.

Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 8 мільёнаў 610 тысяч рублёў.

Матэрыялы перададзены ў пракуратуру Лепельскага раёна для ўзбуджэння крымінальнай справы.

 

Ю.ТУХТО,

намеснік начальніка Лепельскай міжраённай інспекцыі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *