Ушачский районный центр детей и молодёжи приглашает детей в кружки во время летних каникул

Общество

Падчас летніх канікул гасцінна адчыніць дзверы перад вучнямі раённы цэнтр дзяцей і моладзі, які размяшчаецца па адрасе: г.п.Ушачы, вул. Ленінская, д.15а.

Установа традыцыйна будзе працаваць па розных накірунках. Гэта, у першую чаргу, дэкаратыўна­прыкладная творчасць – хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць гурткі “Залатая саломка”, “Пацерка”, “Чароўны куфэрак” (кіраўнік – Г.А.Бабянок), “Дызайн адзення”, “Фітадызайн і фларыстыка”, “Кветкавая майстэрня” (Л.В.Сеньчанка). Мастацка­эстэтычны накірунак прадстаўлены гурткамі “Эстрадная песня”, “Васількі”, “Народная песня” (Т.В.Лапёнак), “Арабеск”, “Сола”, “Мармелад”, “Капрыз” (В.В.Пугачова). Парадуюць дзяцей таксама гурткі тэхнічнага профілю “Мегабайт” (В.Ф.Птушко) і спартыўнага “Турыст” (І.С.Шугалей).

Хачу падкрэсліць, што ўсе гэтыя і многія іншыя гурткі працуюць на бясплатнай аснове. Расклад заняткаў знаходзіцца ў цэнтры дзяцей і моладзі. Даведкі можна атрымаць па тэлефоне 2­72­40.

Чакаем усіх цікаўных, знаходлівых, смелых, ініцыятыўных на занятках у нашай установе!

Л.КІШУЛЬКА, намеснік дырэктара раённага цэнтра дзяцей і моладзі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *