За 4 месяцы 2016 года ў Беларусі зарэгістравана 74 аварыі з удзелам дзяцей да 16 гадоў – у іх 2 малых загінулі, 75 былі паранены. У Віцебскай вобласці за названы перыяд зафіксавана 9 “дзіцячых” ДТЗ, у выніку якіх 10 хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалі раненні.
Засталіся лічаныя дні да заканчэння навучальнага года, калі тысячы школьнікаў пойдуць на канікулы і паедуць адпачываць. У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей Дзяржаўтаінспекцыя з 25 мая па 5 чэрвеня праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага – дзеці!”, накіраваных на прафілактыку гібелі і траўміравання непаўналетніх. Каб прыцягнуць на дарозе ўвагу апошніх, у гэтыя дні неабходна нават у дзённы час сутак уключаць бліжняе святло фар.