Ограждение должно быть эстетичным. Жители Ильюшино возмущены, что с Центральной улицы убраны старые заборы

Общество

На сайт газеты паступіла пытанне ад асобных жыхароў Ільюшына, якія скардзіліся на тое, што па вуліцы Цэнтральнай аграгарадка ўбралі агароджы: “Нічога нікому не сказаўшы, ад дарогі па ўсёй вуліцы ўбралі агароджы. Спачатку мы падумалі, што сельсавет імкнецца навесці прыгажосць, абнавіць агароджы, а тут даведаліся, што абгарадзіцца цяпер павінны самі! Мы з гэтым не згодны, зразумела, што столькі гадоў адстаяла агароджа, была не ў ідэальным стане і патрабавала рамонту, але ж можна было папярэдзіць нас аб гэтым, папрасіць пафарбаваць. Цяпер у нас дамы, як на далоні – заходзь, глядзі, бяры… Дапамажыце разабрацца ў сітуацыі – навошта і чаму нас не папярэдзілі”,  – абураўся наведвальнік сайта.

Як нам паведаміла старшыня Жарскага сельскага Савета дэпутатаў Святлана Цімафееўна Міхейка, драўляная агароджа ставілася каля 10  гадоў таму, калі вёска пераўтваралася ў аграгарадок. Работнікі ільюшынскага ўчастка ЖКГ перыядычна рамантавалі яе, аднак за гэты час агароджа не толькі згубіла знешні выгляд, а месцамі моцна згніла. На працягу апошняга года(!) жыхароў названай вуліцы неаднаразова папярэджвалі аб тым, што трэба паднавіць, падфарбаваць агароджы, калі не – то яны будуць убраны. Трэба сказаць, што мала хто адрэагаваў на гэтыя папярэджанні.

– Нічога незаконнага ў тым, што старая агароджа ўбрана, няма, яна ставілася за сродкі сельсавета, цяпер грошай на ўстаноўку новай няма. Між тым, правіла аб тым, што падворкі павінны мець эстэтычны выгляд, ніхто не адмяняў! Праз Цэнтральную вуліцу перамяшчаецца вялікая колькасць людзей, у гасцей раёна ці людзей з іншых вёсак па ёй складваецца і агульнае ўражанне пра населены пункт, а яго “ўпрыгожваюць” перакошаныя агароджы. Дадам, што сёлета ў Ільюшыне запланавана правядзенне раённых “Дажынак”, – гаворыць С.Ц.Міхейка.

Ільюшынцам было растлумачана, што не абавязкова, каб ва ўсіх была агароджа аднолькавага ўзору. Калі хтосьці не жадае ставіць яе або не мае на гэтыя мэты сродкаў, то дастаткова падтрымліваць сваю сядзібу ў належным выглядзе, пастаянна абкошваць. З кіраўніцтвам мясцовай гаспадаркі агаворана, што пры перагоне жывёлы праз вуліцу работнікі будуць пільнымі і не дапусцяць пранікнення яе на падворкі.

Пакуль толькі некаторыя гаспадары на месцы старой агароджы ўжо паставілі новую, знайшоўшы, напрыклад, такі бюджэтны варыянт, як сетка. Напрыканцы хочацца дадаць: нічога звышнатуральнага ў тым, што чалавек сам павінен абгарадзіць свой падворак, няма, і кожны паважаючы сябе працаздольны гаспадар у стане самастойна паставіць агароджу, а дзеці дапамагчы гэта зрабіць сваім старэнькім бацькам, не чакаючы, калі нехта гэта зробіць за іх.

Вольга КАМАРКОВА.



2 комментария по теме “Ограждение должно быть эстетичным. Жители Ильюшино возмущены, что с Центральной улицы убраны старые заборы

  1. Я писала письмо с возмущением, и не меньше возмущения у меня вызвал и ответ. Вы спросите у жильцов, как их предупредили о необходимости привести в порядок свои ограждения. К членам нашей семьи ни разу не подошли, не позвонили, ни даже записки не передали, а уж об письменном уведомлении и речи быть не может. А мы-то живем в цивилизованном мире. К сожаленью, это не первое такое некомпетентное столкновение с администрацией агрогородка..
    Спросите жильцов центральной улицы, как выглядел забор первого при въезде дома по правой стороне. Аккуратно ярко выкрашен, столбики ровные, ничего не падает, не косится. Мы свой забор перед зимой поправили, выровняли, где надо подбили опору, чтобы он смотрелся опрятно. По весне даже краску купили, чтобы на теплый период его сделать более привлекательным внешне.. Да не успели.
    А спросите у жильцов, у которых волшебным образом остался еще стоять старый забор, какие им на субботник записки в дверь подсунули по поводу забора..
    В прошлом году, да, правильно агрогородок поступил, убрав упавший забор. Но сейчас-то он был цел и более ли менее опрятен! как так можно..?
    Очень жаль. Чем дальше, тем меньше люди пытаются поговорить и обоюдно решить вопрос.

  2. Михейка взялась за агрогородок… Началка рулит! Так вот сделайте за средства сельсовета новый красивый забор. И почему в «агрогородке» нет асфальтированной дороги? Где тротуары? Почему Михейке, как бывшему наставнику не поставить этот вопрос на обсуждение? Она ведь в курсе, что много детей, причем есть детки из приемных семей, идут в школу по грязи!!! Дома построили, а дорогу украли. Простите,какой же это АГРОГОРОДОК? А Дожинки для галочки? Так наведите порядок, чтобы д. Ильюшино стала образцово-показательной на деле! Правильно люди написали.Осталось написать в КГК. И новый забор за сутки поставят.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *