На пятым Усебеларускім народным сходзе будуць падведзены вынікі мінулай пяцігодкі. З якімі задачамі ўдалося справіцца за гэты час ўшачанам, якія перамены адбыліся з 2010 года? Пра асноўныя з іх прыгадаем на старонках газеты.
Аналізуючы выкананне Праграмы сацыяльнаэканамічнага развіцця раёна на 2011–2015 гады, можна адзначыць устойлівую дынаміку эканамічнага росту. Гадавы аб’ём прамысловай вытворчасці зараз складае 50 мільярдаў рублёў – у параўнанні з 2010 годам павялічыўся ў 4,4 раза. Па філіяле “Ушацкі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” – у 8,5, агароднінасушыльным заводзе – 7,4, ААТ “Прамкамбінат“ і УП ЖКГ – у 3,5. Па выніках пяцігодкі тэмп росту валавой прадукцыі да 2010 у ААТ “Дземенец” склаў 247,5 працэнта, ААТ “Ільюшынскі” – 121,8, КУСГП “Вялікадолецкае” – 121,4, КУСГП “Глыбачаны” – 106,5. Адной з вядучых галін эканомікі, на якую даводзіцца 45 працэнтаў усёй выручкі раёна, атрыманай ад рэалізацыі прадукцыі, з’яўляецца гандаль. У параўнанні з 2010 годам удзельная вага галіны павялічылася на 17,5 працэнта. Па выніках 2015 года раён па тэмпах росту абароту рознічнага гандлю займаў першае месца ў вобласці.
За мінулыя пяць гадоў экспарт тавараў павялічыўся на 51,7 працэнта. Знешнегандлёвыя аперацыі праводзіліся з 10 краінамі свету. У раёне ўстойліва працуюць новыя прадпрыемствы. Суб’ектамі малога бізнесу было створана ў прамысловасці 100 новых рабочых месцаў.
За пяцігодку прыкметна палепшылася матэрыяльнатэхнічная база сельскагаспадарчых арганізацый – дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, якая склала 75 мільярдаў рублёў, машыннатрактарны парк папоўніўся 164 адзінкамі тэхнікі.
У 2011–2015 гадах праведзены капітальны рамонт Глыбачэнскай бальніцы сястрынскага догляду, рамонт Касарскога ФАПа, дзіцячага, тэрапеўтычнага, інфекцыйнага аддзяленняў, мадэрнізацыя даху і галоўнага корпусу цэнтральнай раённай бальніцы, набыта абсталявання на 1856 мільёнаў.
Больш 200 мільярдаў было выдзелена ў мінулую пяцігодку для функцыянавання ўстаноў адукацыі Ушаччыны, пастаянна набываецца сучаснае абсталяванне і тэхніка, а нашы дзеці дасягаюць годных вынікаў у вучобе, прывозячы дыпломы нават з фінальнага этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. У 2015 годзе Ушацкая сярэдняя школа па выніках цэнтралізаванага тэсціравання трапіла ў сто лепшых школ краіны.
Аднак вельмі многае нам яшчэ трэба зрабіць. І задачы, якія стаяць перад раёнам, сугучны з агульнарэспубліканскімі: павелічэнне аб’ёмаў прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, экспарту тавараў і паслуг, пашырэнне рынкаў паставак, стварэнне новых працоўных месцаў. Задачы на 2016–2020 гады і будуць акрэслены на пятым Усебеларускім народным сходзе.