До конца мая «Беларусбанк» предлагает подключить интернет-банкинг всего за одну тысячу белорусских рублей

Калейдоскоп

Паехалі ў камандзіроўку і забыліся аплаціць працэнты па крэдыце? Тэлефануеце родным, каб яны зрабілі гэта за вас? Нічога гэтага не трэба, калі ў вас падключаны інтэрнэт-банкінг. Вы зможаце зрабіць любую аперацыю  з любога кутка свету,  а  канкрэтна – менш чым за мінуту даведацца пра астатак на рахунку, аплаціць паслугі, аформіць заяўку на атрыманне плацежнай карткі, перавесці грошы дзецям, скарыстацца інтэрнэт-крэдытам ці інтэрнэт-дэпазітам і нават падключыць паслугу “Аўтааплата”, дзякуючы якой сістэма сама зробіць неабходны плацеж. Аматары здзяйсняць пакупкі праз інтэрнэт для дадатковай бяспекі могуць увесці ў інтэрнэт-банкінгу пароль 3D Secure (для картак плацежных сістэм VizaInternational i MasterCardWorlwide і Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ. Наогул у надзейнасці сэрвісу сумнявацца не варта, паколькі ў асабісты кабінет інтэрнэт-банкінгу вы заходзіце, увёўшы пароль, логін і сэрвісны ключ, кожны з якіх ведаеце толькі вы.

Ну як, мы пераканалі вас, што інтэрнэт-банкінг – гэта выгадна і зручна? Тады спяшайцеся! Толькі да 31 мая ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе падключыць паслугу ўсяго за тысячу беларускіх рублёў! Для гэтага варта ці звярнуцца да нас у цэнтр банкаўскіх паслуг №221 (вул.Савецкая, д.33) або ў любое іншае аддзяленне банка, ці оnline, для чаго трэба зарэгістравацца на сайце www.ibank.asb.by.  Калі засталіся нейкія пытанні, тэлефануйце 2-77-70, 2-75-90 ці 2-79-53, хуткі нумар 147, або задайце іх анлайн-кансультанту банка праз сайт  www.belarusbank.by.

Ж.Шаўчэнка, дырэктар ЦБП № 221 ААТ “ Беларусбанк”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *