В летний период увеличивается количество краж, совершённых в зонах отдыха. Будьте внимательны!

Закон - один для всех

Не за гарамі – купальны сезон. І калі для простых жыхароў Ушаччыны гэтая навіна выклікае радасць, прадчуванне цудоўнага адпачынку, то ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў пачынаецца сапраўды “гарачая” пара. Справа ў тым, што ў летні перыяд значна павялічваецца колькасць крадзяжоў, учыненых на пляжах.

Адрозніць злачынца ад простага адпачываючага вельмі цяжка. Як правіла, сваю будучую ахвяру ён выбірае загадзя: прыглядаецца да людзей на пляжы, да іх маёмасці. “На вока” вызначае, у каго з сабой дарагі мабільны тэлефон, фотаапарат, кашалёк з грашыма, упрыгожванні з каштоўных металаў, а потым, калі грамадзяне накіроўваюцца купацца, непрыкметна здзяйсняе крадзеж. Бяда ў тым, што адпачываючыя, калі ідуць у ваду, часта пакідаюць свае рэчы на пляжы, кладуць пад пакрывала або ў сумку, што вельмі легкадумна.

Што ж рабіць, каб не стаць ахвярай пляжных злодзеяў? Лепш – увогуле не браць з сабой каштоўныя рэчы і грошы. Калі вы ўсё ж прынеслі іх, то ні на хвіліну не пакідайце без нагляду. Пастарайцеся не засынаць на пляжы, закрываючы твар ад сонечных промняў. Па магчымасці, адпачывайце ў кампаніі сяброў: будзе каму прыгледзець за рэчамі, а купацца можна хадзіць па чарзе. І, канечне ж, не злоўжывайце спіртнымі напіткамі: у п’янага чалавека ўкрасці намнога лягчэй, чым у цвярозага.

С.ШАРЫПЕНКА, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *