Проводится конкурс публикаций на экологическую тематику «Наш общий дом»

Экология

З 15 мая па 15 ліпеня праходзіць абласны этап рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку “Наш агульны дом”. Да ўдзелу ў ім дапускаюцца нарысы, артыкулы, замалёўкі пра беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя, навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне населеных пунктаў, зварот з адходамі і іншыя матэрыялы прыродаахоўнай тэматыкі. На конкурс прымаюцца работы, апублікаваныя ў перыядычным друку з 15 мая 2015 да 15 мая 2016 года. Гэта могуць быць выразкі з газет ці часопісаў або рукапісны ці друкаваны тэкст з абавязковым указаннем назвы выдання, дзе ён быў надрукаваны, нумара і даты выпуску. Работа суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка з указаннем намінацыі, катэгорыі (навучэнец, аматар або прафесіянал), прозвішча і ўзросту аўтара, яго адраса і нумара тэлефона. Накіроўваць конкурсныя работы трэба ў Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па адрасе: 210029, Віцебск, вул. Праўды, 26А.

Лепшыя работы прымуць удзел у рэспубліканскім этапе, які пройдзе з 16 ліпеня па 5 жніўня. Пераможцы абодвух этапаў конкурсу будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі.

Н.КРАХОТКА, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *