Начальнікам Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях назначаны капітан унутранай службы АВАДНЁЎ Сяргей Яўгенавіч, 1981 года нараджэння.
У 2008 годзе скончыў Гомельскі каманднаінжынерны інстытут па спецыяльнасці “папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”, у 2011м яму прысвоена класная кваліфікацыя “старшы інспектар 1 класа”. У 2012 годзе скончыў камандны факультэт Каманднаінжынернага інстытута МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “кіраванне папярэджаннем надзвычайных сітуацый”. Службу ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях праходзіць з 2001 года, з 2013 года займаў пасаду першага намесніка начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Жанаты, выхоўвае дваіх дзяцей.