Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць ва Ушацкім раёне. Па інфармацыі сектара занятасці і сацыяльнай абароны, на 16 мая свабодныя працоўныя месцы былі ажно ў 12 арганізацыях раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” прапаноўвала вакансіі галоўнага агранома і агранома, галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка і заатэхніка, галоўнага энергетыка, юрыста; “Кублічы” – галоўнага агранома, галоўнага эканаміста; “Арэхаўна” – аператара машыннага даення, трактарыста, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці, вадзіцеля аўтамабіля; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, заатэхніка-селекцыянера, жывёлавода, загадчыка жывёлагадоўчага комплексу; “Агра-Селішча” – галоўнага агранома, галоўнага інжынера, галоўнага эканаміста, інжынера па ахове працы, электрагазазваршчыка; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача-гінеколага, ветэрынарнага фельчара; лясгас – галоўнага інжынера, ляснічага і памочніка ляснічага, майстра лесу; раённы цэнтр культуры і народнай творчасці – дзве пасады ў аграгарадку Ільюшына: дырэктара Дома культуры, клуба, мастацкага кіраўніка клубнай установы; аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама – інжынера-праграміста, інжынера-электроніка, педагога сацыяльнага, педагога-арганізатара, педагога-псіхолага, юрысконсульта; УП “Санаторый “Лясныя азёры” – медыцынскую сястру; ТАА “Форэстгандль” – зборшчыка вырабаў з драўніны; ПП “КВАТ” – зборшчыка вырабаў з тугаплаўкіх металаў. Заработная плата на названыя пасады складае ад 2,3 да 6,5 мільёна рублёў.
Праз месяц мы вернемся да пытання наяўнасці ў раёне вакансій. Атрымаць гэтую інфармацыю вы можаце таксама ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па нумарах 2-78-57, 2-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.