Участники народного клуба «Дружба»

Общество

Такое свята вырашылі правесці ў СДК Ільюшына ўдзельнікі народнага клуба нацыянальных культур “Дружба”. На яго былі запрошаны аднавяскоўцы і аматары мастацкай самадзейнасці РДК. Беларусы – гаспадары па сцэнарыю – сустракалі гасцей сямі нацыянальнасцей, якія нібыта пражываюць у “сельскім доме” на тэрыторыі аграгарадка – так была аформлена сцэна.

Кожны госць, а іх было нямала, прыйшоў са сваімі падарункамі па іх нацыянальнаму звычаю. Жыхарам Ільюшына, якія сядзелі ў зале, было цікава даведацца, што, напрыклад, на Украіне, калі ўваходзяць у новы дом, першай заносяць рошчыну, каб багацце расло, як на дражджах. А ў Казахстане на наваселле дораць падушкі, каб гаспадары добра на іх адпачывалі, дарэчы, чым больш падушак у доме, тым ён багацейшы. Башкіры, заходзячы ў новы дом, асыпаюць яго манетамі, каб шчасце і радасць не пераводзіліся. Узбекі дораць гаспадарам на наваселле так званы дастархан дзеля багацця стала. Рускія ўваходзяць у дом са свежым караваем хлеба, а марыйцы нясуць пеўня, каб ён, па марыйскаму звычаю, сваімі спевамі разганяў нядобрых духаў.

Ветлівыя гаспадары прапанавалі сваім гасцям згуляць у гульню “Збан жаданняў”, дзе кожны з гасцей цягнуў запіску з заданнем, якое павінен быў выканаць. Ну і якое ж наваселле без песень і танцаў. Прадстаўнік кожнай культуры выканаў песню на роднай мове або народны нацыянальны танец. Ала Апёнак цудоўна праспявала ўкраінскую песню, Вольга Візгалава прыгожа выканала башкірскі народны танец з піяламі, Ірына Макавеева – усходні, казахі правялі з залай нацыянальную гульню, у якой прынялі ўдзел і дзеці, і дарослыя. А як жа цудоўна прагучалі рускія і беларускія песні!

Не засталіся ў баку і госці, запрошаныя з раённага Дома культуры. Яны таксама падрыхтавалі свае падарункі і на радасць усім выканалі ўкраінскі гапак і беларускі танец з вяночкамі пад песню “Рэчанька”.

Удзельнікі народнага клуба нацыянальных культур “Дружба” яшчэ доўга заставаліся за кубкам чаю і абмяркоўвалі прайшоўшае мерапрыемства.

Цудоўна, калі ёсць такі клуб, дзе можна збірацца людзям па інтарэсах, абмяркоўваць свае праблемы, абменьвацца кулінарнымі рэцэптамі нацыянальных кухань, займацца рукадзеллем, касцюмы ж удзельнікі клуба шыюць сабе самі.

Вельмі хочацца, каб такі клуб і далей працаваў плённа, каб людзі, якія прыехалі сюды з іншых рэспублік, прадстаўнікі розных нацыянальнасцей ведалі, што ёсць такое аматарскае аб’яднанне, якое гасцінна прыме ўсіх жадаючых. А таксама, магчыма, знойдзе сабе спонсараў.

В.МІХЕЙКА,

кіраўнік народнага клуба нацыянальных культур “Дружба”пры Ільюшынскім СДК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *