Все тарифы в одном документе. Указ Президента Республики Беларусь №107 «Об оплате жилищно-коммунальных услуг, которые оказваются населению»

Калейдоскоп

Мінула больш месяца з дня падпісання Прэзідэнтам краіны Указа №107 “Аб аплаце жыллёва­-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву”. Гэтым дакументам зацверджаны гранічна дапушчальныя цэны 14 відаў жыллёва­камунальных паслуг для насельніцтва на 2016 год, шэсць з якіх зменшаны: на водазабеспячэнне – у 1,7 раза (да 2790 рублёў за метр кубічны), водаадвядзенне – больш чым у 2,2 раза (да 1863 рублёў за метр кубічны). Частка гранічных тарыфаў зацверджана ўпершыню: напрыклад, за санітарнае ўтрыманне месцаў агульнага карыстання – 5300 рублёў, за тэхнічнае абслугоўванне дамафонаў і кодавых дзвярэй (адзіны, дарэчы, тарыф для ўсіх арганізацый незалежна ад формы ўласнасці) – 9100 рублёў.

Усталяванне адзіных гранічных тарыфаў на ўсе віды жыллёва­камунальных паслуг з’яўляецца галоўнай навацыяй Указа, упершыню сабраўшага іх у адзіным дакуменце.

Плата за ваду і каналізацыю ў межах нормаў, а таксама за вываз смецця па тарыфах, якія субсідзіруюцца, зараз можа налічвацца па месцы жыхарства або месцы прабывання – па выбары грамадзяніна на аснове яго пісьмовай заявы. Раней яна налічвалася толькі па месцы жыхарства або пражывання па дагаворы найму. Плата за электраэнергію па тарыфах, якія субсідзіруюцца, можа налічвацца пенсіянерам і інвалідам у жылых памяшканнях, у якіх яны зарэгістраваны па месцы прабывання, а раней ён прымяняўся толькі па месцы жыхарства.

Кошт паслуг за ўборку пад’езда таксама разлічваецца па­новаму: у разліку на чалавека, а не ў залежнасці ад плошчы кватэры. Гэта лагічна, бо хто часцей праходзіць па тых жа лесвіцах і пляцоўках – сям’я з пяці чалавек, якія жывуць у двухпакаёўцы, ці пара пенсіянераў з трохпакаёвай кватэры?

На дзяцей да 7 гадоў не налічваецца кошт утрымання дапаможных памяшканняў. Плата за ваду і каналізацыю, калі ў жылым памяшканні няма лічыльнікаў, налічваецца па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат. Гэта норма ўстаноўлена ў мэтах стымулявання ўстаноўкі лічыльнікаў вады і ўступіць у сілу з 1 кастрычніка бягучага года. Такім чынам, уладальнікі пустуючых жылых памяшканняў маюць магчымасць да гэтага тэрміну ўстанавіць прыборы ўліку, каб не плаціць за ваду пры ўмовах, калі яна не выкарыстоўваецца.

За звадкаваны балонны газ устаноўлена дыферэнцыраваная аплата: да 5 балонаў у год на грамадзяніна, зарэгістраванага па месцы жыхарства ў жылым памяшканні – па цэнах, якія субсідзіруюцца дзяржавай, усё, што звыш – па цэнах эканамічна абгрунтаваных затрат, па іх будуць плаціць за газ і ў садаводчых таварыствах. Трэба адзначыць, што ў летні перыяд устаноўленая цана на прыродны газ, якая забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат, толькі на 13,4 працэнта перавышае цану, якая субсідзіруецца на прыродны газ, выкарыстаны за гэты перыяд.

Зніжэнне тарыфаў на шэраг паслуг, устанаўленне гранічна дапушчальных цэн, змяненне парадку налічэння платы за жыллёва­камунальныя паслугі – меры, прадугледжаныя Указам №107 і пастановай Саўміна краіны закліканы знізіць фінансавую нагрузку на насельніцтва і забяспечыць аб’ектыўны падыход да фарміравання расходаў на паслугі і іх пакрыццё грамадзянамі.

Адзіную форму паведамленняў аб памеры платы за паслугі ЖКГ у краіне павінны зацвердзіць да 1 мая бягучага года, а з 1 кастрычніка ў шматкватэрных дамах павінны з’явіцца прыборы ўліку электраэнергіі, якая выкарыстоўваецца на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання. Нагадаем, што артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года №239 устаноўлены льготы па плаце за тэхнічнае абслугоўванне, карыстанне жылымі памяшканнямі і камунальнымі паслугамі для шэрагу катэгорый грамадзян, а зараз распрацоўваецца нарматыўны прававы акт, згодна якому ўрад створыць сістэму безнаяўных субсідый па аплаце жыллёва­камунальных паслуг для малазабяспечаных грамадзян.

Падрыхтаваў Д.Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *