За угрозу убийством «стрелок» из деревни Садки Ушачского района получил штраф в размере 100 базовых величин

Закон - один для всех

Амаль кіношныя падзеі з праследаваннем, бойкамі і стральбой разгарнуліся ў лістападзе 2015 года ў вёсцы Садкі Ушацкага раёна. Каля 17 гадзін нецвярозы Мікалай 1960 года нараджэння практычна на роўным месцы пачаў сварку з дамай свайго сэрца. Не абышлося ў гэты вечар без кулакоў. Ад раз’юшанага агрэсара жанчына пабегла да аднавяскоўцаў. Услед за сужыцельніцай накіраваўся і Мікалай. Скандал паміж імі працягнуўся і ў чужым доме. Доўга гэта цярпець гаспадар не стаў і выправадзіў Мікалая за дзверы. Той сышоў, аднак злосць, як аказалася пазней, усё ж затаіў…

Працягнулася гісторыя бліжэй да ночы, калі жанчына падшафэ вярнулася дамоў. Канфлікт хутка набіраў абароты – у ход пайшлі не толькі абразлівыя словы, але і пагрозы забойствам. Узяўшы з сейфа паляўнічую стрэльбу, мужчына некалькі разоў націснуў на курок. На шчасце, мішэнню ў абодвух выпадках ён выбраў сцяну. Ратуючыся ад патэнцыяльнага забойцы, грамадзянка выбегла на вуліцу. Аднак адступаць ад намечанага агрэсар не спяшаўся – стрэльнуў у паветра яшчэ на ганку, а пасля следам за сужыцельніцай пайшоў да ўсё тых жа аднавяскоўцаў. Панервавацца за сваё жыццё давялося і ім: ствол стрэльбы неаднаразова накіроўваўся то ў бок гаспадара, то ў бок гаспадыні.

У гэтай гісторыі, дзякуй Богу, абышлося без ахвяр. Мікалай урэшце супакоіўся і ледзь не пад ручку пайшоў з каханай дамоў. Тым не менш, за свае ўчынкі яму давялося адказаць – у адносінах мужчыны была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 186 КК Рэспублікі Беларусь. Суд прызнаў яго вінаватым у пагрозе забойствам і назначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Трэба сказаць, што гэта дастаткова мяккі прысуд: калі б не змякчальныя абставіны (Мікалай цалкам прызнаў сваю віну, станоўча характарызуецца па месцы працы і жыхарства, да крымінальнай адказнасці прыцягваецца ўпершыню), у адносінах “стралка” магла быць прыменена іншая мера – пазбаўленне волі на тэрмін да 2 гадоў.

А.НАПРЫЕНКА, следчы раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *