ГАИ проводит акцию «Мотодвижение — без нарушений»

Закон - один для всех

Пад такой назвай Дзяржаўтаінспекцыя краіны праводзіць з 15 па 29 красавіка бягучага года акцыю па прафілактыцы аварый з удзелам двухколавых транспартных сродкаў. Ужо сёлета на дарогах Віцебскай вобласці адбылося 4 такія дарожна-транспартныя здарэнні – у іх 1 чалавек загінуў, 4 атрымалі траўмы. Так, вечарам 13 лютага 27-гадовы жыхар Полацка, кіруючы матацыклам “Ява” на аўтадарозе Полацк-Дрэтунь, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і сутыкнуўся з прыдарожным дрэвам. У выніку вадзіцель атрымаў траўмы, ад якіх памёр праз некалькі дзён у бальніцы. 5 красавіка з-за перавышэння хуткасці 21-гадовы жыхар Наваполацка, які кіраваў матацыклам “Сузукі” на аўтадарозе Віцебск-Полацк, пры аб’ездзе перашкоды не справіўся з кіраваннем і перакуліўся. У выніку аварыі малады чалавек атрымаў раненні і быў дастаўлены ў бальніцу.

Варта нагадаць: кіраванне транспартным сродкам без адпаведнага права з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем і цягне накладанне штрафу ад 5 да 20 базавых велічынь (паўторна – да 50-ці). За язду на матацыклах, мапедах і скутарах без моташлема прадугледжаны штрафныя санкцыі да 1 базавай велічыні (паўторна – да 5-ці). За кіраванне транспартным сродкам, які не зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку ці не прайшоў дзяржтэхагляд, прадугледжаны папярэджанне або штраф ад 1 да 3 базавых (паўторна – ад 2 да 5 базавых). Гэта значыць, калі ў вас ёсць мапед (скутар), ці вы збіраецеся яго набыць, то неабходна на працягу 10 дзён з моманту набыцця паставіць гэты транспартны сродак на ўлік у ДАІ, застрахаваць і прайсці тэхнічны агляд. Для ўдакладнення пытанняў рэгістрацыі мотатранспартных сродкаў можна звярнуцца ў ДАІ па месцы жыхарства.

Я.КАЎНУРКА, начальнік аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *