Правила содержания собак

Общество

На сённяшні дзень у раёне зарэгістравана толькі два сабакі. Гэта значыць, што ўсе астатнія ўтрымліваюцца незаконна.

Часта чуеш – я не ведаў, што па горадзе можна выгульваць сабаку толькі на павадку і ў намордніку. Што ў кватэры можна трымаць не больш двух сабак. Што завадзіць сабаку патэнцыяльна небяспечных парод можна толькі калі ўладальнік мае даведку аб праходжанні адпаведнага абучэння. Што выгульваць, напрыклад, аўчарку, не можа падлетак. А калі б рэгістравалі, то ведалі, паколькі ўладальнік пры рэгістрацыі абавязкова знаёміцца з правіламі ўтрымання жывёлы. Рэгіструюцца сабакі ў разліковым цэнтры камунгаса, які знаходзіцца ў лазні. Заплаціўшы вызначаную суму, вы атрымаеце жэтон, які мацуецца на ашыйніку. Дарэчы, за грошы, якія паступаюць ад рэгістрацыі, і абсталёўваюцца месцы выгулу сабак. Калі на ашыйніку замацаваны адпаведны жэтон, па нумары на ім мы лёгка знойдзем уладальніка і перададзім згубу, калі, напрыклад, ён збег. Штраф за неналежны догляд гаспадар атрымае, але яго любімец будзе цэлы. У адваротным выпадку не шукаюцца гаспадары, нават калі і бачна, што сабака пародзісты і дагледжаны.

Акрамя рэгістрацыі ўладальнікі сабак, узрост якіх перавышае 3 месяцы, павінны ўплачваць падатак, стаўкі на які залежаць ад вышыні карка і ў асноўным складаюць ад 0,1 да 0,5 базавай велічыні.

Уплачваецца ён разам з аплатай жыллёва-камунальных паслуг. Гэта азначае, што пасля таго, як уладальнік зарэгіструе сабаку, у жыроўцы з’явіцца дадатковы пункт на аплату.

За парушэнне парадку рэгістрацыі прадугледжана адказнасць ад 1 да 15 базавых велічынь, за няўплату ці несвоечасовую ўплату падатку – у памеры 15 працэнтаў ад неўплачанай сумы падатку, аднак не меней 0,5 базавай велічыні.

Ад уплаты падатку на валоданне сабак вызваляюцца інваліды, для якіх утрыманне сабакі з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю, пенсіянеры па ўзросце, інваліды І і ІІ груп пры адсутнасці сумесна пражываючых членаў сям’і, а таксама грамадзяне, якія пражываюць у індывідуальных дамах, пры ўмове, калі яны ўтрымліваюць не больш аднаго сабакі.

Д.ШАСЦЯРЭНЬ, намеснік дырэктара УП ЖКГ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *