Некалькі снарадаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзена ў панядзелак, 11 красавіка, у лясным масіве каля вёскі Двор Пліна Ушацкага раёна. Жыхар узгаданага населенага пункта, шукаючы ў лесе дзялянку для нарыхтоўкі дроў, прыкмеціў у балотцы падазроны металічны прадмет, пра што паведаміў участковаму інспектару міліцыі. На месца ў хуткім часе прыбылі праваахоўнікі, якія і зарэгістравалі факт небяспечнай знаходкі. Ужо ў аўторак тут працавалі сапёры з Полацка. Колькі ўсяго снарадаў дасталі яны з зямлі і ці былі яны баявымі, мы раскажам нашым чытачам у наступных нумарах газеты.