Па розных прычынах у жыцці людзей здараюцца сітуацыі, калі без дапамогі, у тым ліку матэрыяльнай, не абысціся. У некаторых выпадках можна разлічваць на падтрымку дзяржавы. Аднак, як паказвае жыццё, не кожны ведае, што сабой уяўляе такая падтрымка, хто можа на яе прэтэндаваць, які яе памер. Адказы на гэтыя і некаторыя іншыя пытанні дае загадчыца аддзялення па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі ТЦСАН Ушацкага раёна С.М.САБІНА.
– Святлана Мікалаеўна, раскажыце, калі ласка, наколькі актыўна карыстаюцца ўшачане магчымасцю атрымання адраснай сацыяльнай дапамогі?
– За І квартал бягучага года нашым аддзяленнем у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны № 41 яна аказана ўжо 146 грамадзянам на агульную суму 339 мільёнаў 466 тысяч 600 рублёў. З іх 69 чалавекам – штомесячна, у агульнай суме атрымалася 145 мільёнаў 963 тысячы 300 рублёў. Адзін раз дапамогу прызначылі 2 людзям на суму 13 мільёнаў 600 тысяч. На набыццё падгузнікаў выдаткаваны 81 мільён 560 тысяч 100 рублёў, у гэтым спісе значылася 40 чалавек. Тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі аплачаны пакуль для 1 чалавека – 1 мільён 912 тысяч 700. Забяспечаны прадуктамі харчавання 34 дзіцяці першых двух гадоў жыцця – сума склала 96 мільёнаў 430 тысяч 500 рублёў.
– Наколькі я ведаю, матэрыяльную дапамогу некаторым катэгорыям грамадзян аказвае Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва…
– Сапраўды. За адзначаны перыяд дапамога аказана 105 пажылым грамадзянам і інвалідам Ушаччыны, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Агульная сума выплат склала 48 мільёнаў 173 тысячы.
– Нагадайце ўмовы прызначэння штомесячнай і аднаразовай сацыяльнай дапамогі.
– Гэтыя віды выплат выдзяляюцца сем’ям, чые даходы на кожнага члена сям’і па аб’ектыўных прычынах не перавышаюць 1 бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) – на сённяшні дзень гэта 1 мільён 640 тысяч рублёў. Адзначу, што права на такую дапамогу маюць працуючыя грамадзяне.
– Каму і на якіх умовах выдзяляецца дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі?
– Яна не залежыць ад сярэднедушавога дахода сям’і і аказваецца інвалідам 3й групы, а таксама дзецям ва ўзросце да 18 гадоў, якія не прызнаны інвалідамі, але па медыцынскіх паказаннях патрабуюць такіх прылад.
– Хто мае права на забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця?
– Гэта сем’і працуючых грамадзян, якія маюць сярэднедушавы даход, ніжэйшы за памер БПМ. Аказваецца такая падтрымка на кожныя паўгода да дасягнення дзіцем 2гадовага ўзросту на падставе рэкамендацый урачапедыятра. Пры нараджэнні двайнят або трайнят дапамога прызначаецца ў любым выпадку.
– Пры якіх умовах аказваецца дапамога для пакрыцця страт на набыццё падгузнікаў?
– Яна не залежыць ад даходу сям’і. Маюць права атрымаць дапамогу дзеціінваліды да 18 гадоў з 4й ступенню страты здароўя і інваліды 1й групы. Сума выплат не павінна перавышаць 1,5разовага памеру БПМ. Дапамога прызначаецца чатыры разы ў год на падставе заключэння ўрачэбнакансультацыйнай камісіі ці індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда.
– Куды неабходна звяртацца за прызначэннем дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі?
– Заява з усімі неабходнымі дакументамі падаецца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна, размешчаны ў доме Саветаў па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 12 (кабінет № 11) з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін. Дадатковую інфармацыю па лініі дзейнасці аддзялення адраснай сацыяльнай дапамогі ТЦСАН можна атрымаць па нумары 27444.
Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.