Чествовали ушачских победителей предметных олимпиад

Ими гордятся Наши дети

Прыгожа ўбраная зала, святочны настрой і крышачку хвалявання. У аўторак у актавай зале Ушацкай школы прайшло раённае мерапрыемства па ўшанаванні пераможцаў раённай і двух этапаў рэспубліканскай прадметных алімпіяд, на якое запрашаліся як непасрэдна пераможцы, так і іх бацькі, і канечне, настаўнікі.P1150334

Хоць самы адказны этап ужо прайшоў, тым не менш, калі падымаліся на сцэну для ўзнагароджання, усё роўна хваляваліся. Вучні 4 класа Касарской школы Раман Чарнаокі (настаўніца Наталля Мікалаеўна Чарнаокая), Кубліцкай – Ксенія Паршонак (Зінаіда Мікалаеўна Краўчанка), Ушацкай – Антон Дуброўскі (Вольга Пятроўна Несцярэнка), пяцікласніца Алена Булаўка з Ушацкай школы (Людміла Яўгенаўна Ярмош), вучні шостых класаў Анастасія Алексяёнак з Арэхаўскай школы (Людміла Вячаславаўна Міхашонак), Аляксандра Лях з Глыбачанскай (Тамара Пятроўна Чумакова), Марыя Хамёнак з Плінскай (Марыя Васільеўна Ярмош), васьмікласнікі Мікіта Пракапенка з Глыбачанскай (Зоя Іванаўна Жогаль) і Наталля Гісь (Валянціна Мікалаеўна Шышова) з Вялікадолецкай сталі пераможцамі вясенняй раённай алімпіяды. Адразу траіх пераможцаў па хіміі Ганну Бяльковіч, Яўгена Аўдошку і Атона Станевіча падрыхтавала Ларыса Аркадзьеўна Струй з Ушацкай СШ. Начальнік аддзела адукацыі Ушацкага райвыканкама Людміла Рыгораўна Карабань усім гэтым дзецям уручыла Ганаровыя граматы і падарункі. Яна расказала пра поспехі навучэнцаў у мінулым годзе, пра праграму па падтрымцы таленавітай моладзі, якая дзейнічае ў раёне і, канечне, пра дасягненні сёлетнія. “Было вельмі прыемна атрымліваць віншаванні ў Міністэрстве адукацыі два гады таму, калі М.Кулікоў заваяваў другое месца на рэспубліцы. Сёлета асабліва ганарліва – Яўген Аніскевіч стаў абсалютным пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па хіміі. Пераможцы абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды былі і раней, але сёлета рэкордная колькасць – 8 чалавек. Гэта вельмі добры паказчык для нашага невялікага раёна. І, канечне, такіх дзяцей трэба заахвочваць. Мяркую, што падобныя мерапрыемствы будуць адбывацца кожны год, бо і ў наступныя гады нашы вучні вернуцца з перамогамі”.

Пад спецыяльна падрыхтаваны відэарад ішла візітоўка кожнага ўладальніка дыплома абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды і ўручэнне каштоўных падарункаў, набытых за сродкі аддзела па справах моладзі райвыканкама. Вікторыя Волах, Уладзіслаў Галынскі, Алена Зімніцкая, Анжэліка Рыбчынская, Марыя Машчонак, Святаслаў Іваноў прадсталі перад залай дзецьмі з рознабаковымі інтарэсамі. Не засталіся без увагі і настаўнікі, падрыхтаваўшыя іх. Ганаровую грамату ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама атрымалі Віктар Мікалаевіч Шышоў, Вольга Анатольеўна Жыткая, Віктар Мікалаевіч Герцык, Алена Уладзіміраўна Жаброўсая, Галіна Сяргееўна Данілёнак, Людміла Аляксандраўна Худалеева.

Удзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды віншаваў старшыня райвыканкама Алег Анатольевіч Кавалёнак. Ён прыгадаў, як тры гады таму ў сценах Ушацкай школы абмяркоўвалі пытанні зусім не радасныя, думалі, як завяршыць рамонт, а сёння ўшаноўваюць пераможцаў раёна. Гэта рабіць заўсёды прыемна, таму і выказаў Алег Анатольевіч пажаданне, каб яшчэ больш было ў нас таленавітай моладзі, якая б праслаўляла Ушацкі раён. Ён уручыў удзельнікам рэспубліканскай алімпіяды заслужаныя падарункі: Яўгену Аніскевічу – дакументы на першы зароблены тэлевізар, а Анастасіі Асіповіч – DVD-прайгравальнік. Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь уручаны Веры Васільеўне Спірчонак, Наталлі Уладзіміраўне Шасцярэнь, Віктару Мікалаевічу Шышову і дырэктару Вялікадолецкай школы Рыме Леанідаўне Аніскевіч. Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымала дырэктар Ушацкай АСШ Святлана Канстанцінаўна Турло.

Лісты падзякі аддзела адукацыі і кветкі атрымалі бацькі пераможцаў абласнога і заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды. А яшчэ былі выдатныя музычныя падарункі. Выконвалі іх таксама пераможцы розных абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, таленавітыя вучні школы мастацтваў Каця Падвойская, Ліза Жарнасек, Аня Ларчанка, Алена Бурак, Цімафей Сідарчук, Уладзіслаў Галынскі і Дзіяна Качан.

В.КАРАЛЕНКА.



1 комментарий по теме “Чествовали ушачских победителей предметных олимпиад

  1. Хехе, так держать, ребятушки)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *