Пробное тестирование по учебных предметах пройдёт на базе Ушачской школы 15 апреля

Общество

Да старту ўступнай кампаніі 2016 года яшчэ ёсць час, аднак многія выпускнікі школ Ушаччыны ўжо зараз імкнуцца праверыць свае веды па прадметах, якія спатрэбяцца ім пры паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. І гэта не дзіўна: пробнае тэсціраванне дае магчымасць не толькі псіхалагічна падрыхтавацца да будучых уступных выпрабаванняў, але і вызначыць прабелы ў ведах, каб паспець іх своечасова ліквідаваць. Да таго ж яшчэ гэта цудоўная магчымасць пазнаёміцца з правіламі запаўнення бланкаў адказаў. Як паказвае практыка, пробныя тэсты дапамагаюць школьнікам атрымаць больш высокія балы падчас цэнтралізаванага тэсціравання.

Пробныя тэсты па вучэбных прадметах пройдуць 15 красавіка ў 10 гадзін на базе Ушацкай сярэдняй школы. Пры сабе неабходна мець пашпарт, ручку з чорным гелевым стрыжнем і квітанцыю аб аплаце з указаннем прадмета і нумарам аперацыі (транзакцыі) у АРІП.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *