С 10 апреля по 8 июня в Витебской области действует запрет на ловлю рыбы

Общество

У перыяд веснавога нерасту ў Віцебскай вобласці з 10 красавіка па 8 чэрвеня ўстанаўліваецца забарона на вылаў рыбы.

У гэты час аматарскае рыбалоўства дазваляецца ажыццяўляць адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай з адным адзінарным або двайным, або трайным кручком, у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду), са штучных збудаванняў. Выкарыстанне ў гэты час любых іншых прылад або спосабаў лоўлі з’яўляецца парушэннем Правіл і цягне за сабой штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

У гэты жа перыяд забаронена выкарыстанне грамадзянамі маламерных суднаў – за названае парушэнне прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь.

Пры незаконнай здабычы рыбы ў перыяд вясновай забароны прычынены ўрон пакрываецца ў трайным памеры на падставе тарыфаў, устаноўленых па кожным відзе рыбы. Да прыкладу, за адну асобіну ліна, вылаўленую незаконна, урон складзе 3780000 рублёў (18 базавых велічынь).

Калі агульная сума ўрону – 100 і больш базавых велічынь, прадугледжана крымінальная адказнасць.

* * *

Паведаміць пра факты браканьерства вы можаце кругласутачна па тэлефоне “гарачай лініі” Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Звяртаем вашу ўвагу на змяненне яе нумару: 77-43-27.

А.ТАНАНА, дзяржінспектар Полацкай МРІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *