Юноши спасли односельчанина

Общество

За перыяд з 10 па 16 мая падчас рэйдаў супрацоўнікамі інспекцыі дзяржпажнагляду выяўлены парушэнні правілаў супрацьпажарнай бяспекі і складзена 16 адміністрацыйных пратаколаў.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты адзін кіраўнік арганізацыі, сем службовых асоб і восем домаўладальнікаў.

* * *

Познім вечарам 18 мая ў вёсцы Глыбачка Ушацкага сельсавета адбыўся пажар. Маладыя хлопцы Эдуард Мяніцкі і Вадзім Кулага ўбачылі, што з хаты ідзе дым і адразу падумалі, што там можа знаходзіцца чалавек. Паспяшаліся да месца пажару і выратавалі гаспадара дома — пенсіянера А.С.Кулагу, 1939 года нараджэння, які быў шпіталізаваны з атручваннем прадуктамі гарэння. Дом амаль не пашкоджаны. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

С.АВАДНЁЎ,

старшы інспектар дзяржпажнагляду



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *