У памяшканні суда сядзелі пажылыя жанчыны, і было відавочна, што хваляваліся. “Ці ж гэта магчыма, каб чужому чалавеку дом перадалі”. І яўна шукаючы падтрымкі, расказвалі прысутным сваю гісторыю.
– Мы жылі дружна. Да маці ў Загор’е прыязджалі ўсе – чатыры сястры і брат, усе разам працавалі на агародзе, бралі сабе бульбу, карысталіся садам. Калі маці памерла, сястра Маша хацела, каб дом перапісалі на яе. Мы не пагаджаліся, паколькі па-ранейшаму зрэдку прыязджалі ў вёску, на могілкі і хацелі, каб было дзе спыніцца. Маша з мужам была часцей, трымала дом як дачу, пазней нават прапісалася там. Паколькі паміж намі не было згоды наконт перапісу дома, спадчыну не афармлялі, а калі Маша памерла, хацелі падзяліць яе на ўсіх, уключаючы і яе мужа. Толькі натарыус сказаў, што ён чужы чалавек і па законе не можа прэтэндаваць на спадчыну. І тут даведваемся, што ён падае ў суд іск наконт таго, што толькі ён мае права на наш бацькоўскі дом…
У судзе і сустрэліся два бакі. Дзве сястры і іх швагра. І адзін, і другі бок прэтэндавалі на дом. Ці маглі сёстры застацца без бацькоўскага дома? Аказваецца, маглі. І менавіта таму гэтая гісторыя павучальная для ўсіх спадчыннікаў.
Што атрымалася на самой справе. У 1994 годзе памірае гаспадыня, іх маці. Дзеці па-ранейшаму прыязджаюць у вёску, глядзяць за домам, садзяць агарод – гэта азначае, што яны фактычна ўступілі ў спадчыну. Паколькі на той момант, на працягу года-паўтара, што пацвердзілі ў судзе сведкі, літаральна ўсе яны гаспадарылі ў бацькоўскім доме ў Загор’і, значыць усе і ўступілі ў спадчынныя правы на дом: чатыры сястры і брат. Аднак на працягу пятнаццаці гадоў правы на дом ніхто не рэгістраваў, фактычна ж гаспадарыла адна сям’я – сястры Марыі, якая была там прапісана. Яна памі- рае, а сёстры пачынаюць афармляць спадчыну, прыходзяць у сельвыканкам, сакратар якога, ведаючы сітуацыю, дае даведку на трох сясцёр і мужа Марыі. Натарыус “не прапускае” апошнюю кандыдатуру, паколькі спадчыннікамі першай лініі ў адносінах памерлай гаспадыні з’яўляюцца яе дзеці, прычым, не ўсе, а жывыя, гэта азначае, толькі тры сястры. Калі б спадчына была аформлена адразу, то спадчыннікамі былі б усе дзеці і іх доля пераходзіла б на іх дзяцей ці мужа (жонку). Аднак муж Марыі не пагаджаецца з гэтым і лічыць, што паколькі яго сям’я падтрымлівала дом апошнія гады, а жонка была там і прапісана, то ён мае права на ўсю маёмасць пасля яе смерці. Так бы, нарэшце, і атрымалася, калі б на працягу першага года толькі іх сям’я гаспадарыла ў доме.
Суд вырашыў спрэчку па справядлівасці. Дом у роўных далях пераходзіць да трох сясцёр і мужа чацвёртай – як, дарэчы, і магло б быць без усякіх судоў і спрэчак. А выснова з гэтай гісторыі можа быць толькі адна – спадчыну трэба афармляць адразу. Калі вы гэтага не робіце, то ведайце, што па законе ў правы ўступае той, хто прапісаны ў доме або даглядае яго. Такім чынам адзін з дзяцей можа ўступіць у правы, а ўсе астатнія не будуць мець на яго ніякіх правоў. І менавіта спадчына часта разбурае адносіны паміж блізкімі раней людзьмі. У кожнага, як вядома, свая праўда, так лепей, каб усё адразу было аформлена па законе.
У каждого своё мнение и вижу что вы в этом понимаете. Интересно а свой сайт вы купили или сами создали? Очень хорошо всё описано спс.
P.S. Может разместите мою ссылку у себя на блоге может и получится заработать на нём.