Соседи палят мусор на участке — дым в окно. Как оценивает такие действия законодательство?

Общество

Суседзі пастаянна паляць вогнішчы на сваім участку, прычым, кідаюць у полымя не толькі сучча ды траву, але і рознае смецце, у тым ліку пластыкавыя бутэлькі. З­за едкага дыму неяк адчыніць фортку ў доме. Як ацэньвае такія дзеянні заканадаўства?

На пытанне ўшачанкі адказвае начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Мікалаевіч ПАДГОЛ.

– Беларускім заканадаўствам дазваляецца кантралюемае развядзенне вогнішчаў, у тым ліку для спальвання смецця і адходаў на пляцоўках, якія абмежаваны мінералізаванай паласой шырынёй не меней 0,25 метра, пры слабым ветры (да 5м/с) на адлегласці не меней 15 метраў ад збудаванняў, 25 метраў ад ляснога масіву, 30 метраў ад стагоў сена і саломы. Пры гэтым побач з вогнішчам трэба мець 10­літровую ёмістасць з вадой і лапату. А вось спальваць вырабы з пластыка нельга – яны забруджваюць паветра дыаксінамі. Забараняецца таксама кідаць у вогнішча афарбаваныя кавалкі дрэва (у фарбах звычайна ўтрымліваецца свінец), гумавыя вырабы, старую мэблю – пры гарэнні ўсе гэтыя матэрыялы выдзяляюць шкодныя для здароўя рэчывы. Гэтая забарона замацавана “Санітарнымі правіламі і нормамі ўтрымання тэрыторый”, а таму, калі вы бачыце, што суседзі забруджваюць паветра спальваннем шкодных рэчываў, можаце паведаміць пра гэта ў санітарную або экалагічную службу, спецыялісты якіх маюць права пакараць парушальнікаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *