С 2 по 9 апреля в Ушачском районе проходит «Неделя леса-2016». Принять участие могут все желающие!

Общество

Штогадовая дабрачынная акцыя пад такой назвай, прысвечаная сёлета 30-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пройдзе ў краіне з 2 па 9 красавіка. Мерапрыемства, удзел у якім традыцыйна прымаюць людзі розных прафесій і ўзростаў, заклікана садзейнічаць фарміраванню беражлівых адносін да прыроды, лесу, яго жыхароў. Яно дазваляе лепш спазнаць працу лесаводаў: як ствараюцца новыя лясныя масівы і колькі намаганняў трэба прыкласці, каб лясы былі чыстымі і здаровымі. Штогод па ўсёй краіне ў акцыі ўдзельнічае каля 80 тысяч чалавек. У нашым раёне самую актыўную падтрымку лесаводам аказваюць школьнікі, прадстаўнікі маладзёжных арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў. Мерапрыемствы ў рамках акцыі заўсёды плануюцца пасільныя для самага шырокага кола ўдзельнікаў і не патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі – вы можаце прыняць удзел у стварэнні лясных культур, разам з працаўнікамі лясной гаспадаркі папрацаваць на ачыстцы лесу ад захламленасці, уборцы і навядзенні парадку ў месцах адпачынку і лясных масівах, прылягаючых да дарог. Лесаводы забяспечаць удзельнікаў акцыі транспартам, механізмамі і інвентаром.

Усе, хто жадае прыняць удзел у “Тыдні лесу-2016”, могуць звяртацца ва Ушацкі лясгас ці ў бліжэйшыя лясніцтвы.

С.ІЛЬЮШЭВІЧ, галоўны ляснічы ДЛГУ “Ушацкі лясгас”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *