Порядок в подъездах — в интересах жильцов

Общество

У 2015 годзе былі выкананы работы па рамонце 11 пад’ездаў шматкватэрных жылых дамоў у гарпасёлку з фінансаваннем за кошт грамадзян. Між тым, колькасць яшчэ неадрамантаваных месцаў агульнага карыстання значная. Аб тым, што робіцца ў гэтым накірунку, мы запыталі ў начальніка аддзела жыллёва­камунальнай гаспадаркі райвыканкама С.П.Дыммана.

– Сяргей Пятровіч, колькі пад’ездаў неабходна адрамантаваць у бягучым годзе?

– Раённай камісіяй у лютым­сакавіку праведзена абследаванне пад’ездаў шматкватэрных жылых дамоў, якія знаходзяцца на абслугоўванні ўнітарнага прадпрыемства жыллёва­камунальнай гаспадаркі Ушацкага раёна на прадмет неабходнасці выканання бягучага рамонту. Зыходзячы з іх стану прызнана неабходнасць рамонту трох пад’ездаў па Камсамольскай, 2, пад’ездаў №№ 4, 5, 6 па Камсамольскай, 6, двух пад’ездаў па вуліцы Ленінскай, 8 і адпаведна трох і двух пад’ездаў дамоў №№ 3, 4 па вуліцы Цэнтральнай вёскі Градзянец.

– Грамадзяне, якія пражываюць ў прыгаданых пад’ездах, ведаюць пра запланаваны рамонт?

– Канечне. У сакавіку бягучага года з грамадзянамі, пражываючымі ва ўказаных дамах, спецыялістамі нашага аддзела і УП ЖКГ праведзены сходы, на якіх жыльцам дадзены тлумачэнні аб неабходнасці правядзення бягучага рамонту ў пад’ездах і яго парадку.

– Рамонт будзе праводзіцца поўнасцю за кошт жыльцоў?

– У адпаведнасці з Жыллёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь удзельнік сумеснага домаўладання, якім у тым ліку з’яўляюцца і пад’езды, абавязаны несці расходы па эксплуатацыі (утрыманні, тэхнічным абслугоўванні, бягучым і капітальным рамонтах) агульнай маёмасці прапарцыянальна яго долі у праве агульнай уласнасці на гэту маёмасць. Плата за бягучы рамонт будзе ўносіцца суразмерна агульнай плошчы займаемых грамадзянамі жылых і (або) нежылых памяшканняў, пры гэтым прадугледжана растэрміноўка плацяжу да трох месяцаў.

–Які парадак выканання рамонту?

– Па кожным пад’ездзе складзены дэфектны акт з указаннем мінімальнага пераліку работ: афарбоўка і пабелка сцен і столі, рамонт пакрыцця падлогі ў тамбурах і на лесвічных пляцоўках. Па дэфектным акце складзены каштарыс аб кошце работ у дзеючых цэнах. Спецыялістамі жыллёва­камунальнай гаспадаркі Ушацкага раёна кожнаму ўласніку або наймальніку кватэры будзе прапанаваны для падпісання дагавор на выкананне работ па бягучым рамонце пад’ездаў з указаннем сумы.

– А калі жыхары не згодны з коштам рамонту?

– Для гэтага і праводзім сходы, сустракаемся з уласнікамі. Тлумачым, што грамадзяне маюць права ўносіць карэктывы ў дэфектны акт і нават самі выканаць работы па рамонце пад’ездаў і на гэтым зэканоміць.

– Ці не станецца так, што ўладальнікі кватэр наогул адмовяцца ад рамонту пад’езда? Ці згадзіўшыся выканаць яго уласнымі сіламі, потым “забудуць” пра гэта…

– Работы па пад’ездах, у якіх прызнана неабходнасць выканання бягучага рамонту, будуць выкананы ў любым выпадку. Для жыльцоў, гатовых выканаць рамонт уласнымі сіламі будзе ўстаноўлены тэрмін выканання. Калі ж яны “забудуць” пра сваё абяцанне, то рамонт усё роўна будзе зроблены – сіламі УП ЖКГ з выстаўленнем кошту ў жыроўкі грамадзян.

Падрыхтаваў Д.Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *