Против глупости и стадного инстинкта. Какая работа проводится в Ушачском районе по профилактике преступлений и правонарушений с участием несовершеннолетних

Выясняем ситуацию Закон - один для всех Официально

Увечары 13 лістапада трое сяброў, сярод якіх адзін непаўналетні, бавілі час у бары аграгарадка Ільюшына. Не слаба “падзаправіўшыся” півам, хлопцы накіраваліся дамоў у Вашкова. Вось толькі дабрацца да месца назначэння без прыгод гэтай вясёлай кампаніі не ўдалося. На аўтадарозе Ушачы-Лепель увагу юнакоў прыцягнуў знак-указальнік ААТ “Ільюшынскі”. Хто першы ўзяў з дарогі камень і кінуў у знак, яны не памятаюць. Як пазней патлумачылі хлопцы, яны трапілі пад уплыў стаднага інстынкту, маўляў, “адзін дурань кінуў – ну і мы не “лысыя”. У выніку кампанія разбіла знак, чым нанесла ўрон гаспадарцы на суму больш за 6 мільёнаў рублёў. Па факце злоснага хуліганства была ўзбуджана крымінальная справа. Суд прызнаў маладых людзей вінаватымі і назначыў кожнаму па 1,5 года пазбаўлення волі з умоўным невыкананнем пакарання на працягу года. Юным хуліганам давядзецца выконваць грамадскакарысныя работы (па 100 гадзін кожнаму), а таксама аплаціць кошт пашкоджанага імі знака-указальніка – з улікам індэксацыі гэтая сума склала больш за 7 мільёнаў рублёў.

На жаль, назіраецца павелічэнне колькасці правапарушэнняў з удзелам непаўналетніх застаецца актуальнай. З гэтай прычыны ў рэгіёнах актывізаваны пракурорскі нагляд і прафілактычная работа. Пра канкрэтныя крокі ў гэтым накірунку расказвае памочнік пракурора Ушацкага раёна Наталля Фёдараўна АВАДНЁВА.

На Ушаччыне ўвайшло ў практыку правядзенне ў навучальных установах адзіных дзён інфармавання. Так, напачатку сакавіка рэйдавыя групы ў складзе прадстаўнікоў камісіі па справах непаўналетніх, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, пракуратуры, райаддзелаў міліцыі і па надзвычайных сітуацыях, цэнтральнай раённай бальніцы з гэтай мэтай наведалі ўсе школы раёна. Дзецям, іх бацькам растлумачана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за здзяйсненне правапарушэнняў і злачынстваў.

Трэба прызнаць, што прывычныя лекцыі пра шкоду спіртнога ўспрымаюцца падлеткамі фармальна, па прынцыпе “пасядзеў – паслухаў – пайшоў”. Таму падыход у пытанні прафілактыкі алкагалізму сярод навучэнцаў быў крыху зменены. У рамках дзён інфармавання ўрач-нарколаг-псіхіятр В.Наўцэня з дапамогай малюнкаў, апісання праведзеных вопытаў расказаў пра канкрэтны ўплыў алкаголю на арганізм чалавека, прывёў прыклады з гісторыі пра народы і краіны, захопленыя “дзякуючы” спіртному. Такой нефармальнай тэмай зацікавіліся не толькі школьнікі, але і дарослыя.

Не менш эмоцый выклікала ў маладых людзей экскурсія па ізалятары часовага ўтрымання Ушацкага РАУС. Першымі наведалі яе падлеткі, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі, старшакласнікі Ушацкай школы, якія маюць парушэнні вучэбнай дысцыпліны. Падчас экскурсіі непаўналетнім прапанавалі зайсці ў адну з камер, каб адчуць тутэйшую атмасферу на сабе.

Хачу асабліва адзначыць, што экскурсія была спецыяльна арганізавана ў той час, калі ў камерах былі двое непаўналетніх, якія знаходзяцца пад следствам у сувязі з падазрэннем у серыі крадзяжоў. Школьнікі маглі ўбачыць праз вочка ў дзвярах сваіх знаёмых, што выклікала ў іх моцнае ўражанне. Яшчэ доўга абмяркоўвалі яны ля аддзела ўбачанае і пачутае. Дарэчы, так было і пасля наведання вучнямі Ушацкай школы суда Ушацкага раёна, дзе іх пазнаёмілі з новым будынкам установы, расказалі пра асаблівасці праходжання некаторых судовых пасяджэнняў.

У рамках прафілактычнай работы ўвага зацікаўленых службаў была звернута на сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці. Тыя, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, наведаны па месцы жыхарства.

Правераны забаўляльныя ўстановы Ушаччыны, месцы нефармальнага масавага знаходжання моладзі. У ходзе аднаго з такіх рэйдаў затрымана непаўналетняя дзяўчына, якая ў 23.30 была на вуліцы Фрунзе без суправаджэння дарослых.

Наведаны таксама арганізацыі, якія забяспечваюць занятасць дзяцей у вольны час. На жаль, і гэтая праверка выявіла негатыўныя бакі. Так, у Касарскім сельскім клубе з 17 да 19 гадзін не праводзіўся заяўлены ў раскладзе гурток. Загадчыцы на рабочым месцы не было, дзверы клуба зачынены. У сувязі з выяўленым парушэннем у адрас начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ўнесена прадстаўленне.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *