Выходить на лёд крайне небезопасно! Не рискуйте своей жизнью!

Cлужба-101

10 сакавіка трое дзяцей з Краснапольскага раёна вырашылі прагуляць заняткі і замест школы пайшлі на вадаём. Двое чацвёртакласнікаў і адзін першакласнік хадзілі па нетрывалым лёдзе (таўшчыня яго была 3­4см) і праваліліся на адлегласці 15 метраў ад берага. Адзін з хлопчыкаў змог выбрацца і дапамог астатнім дзецям. Гэта заўважыла работнік мясцовага Дома культуры, якая выклікала “хуткую дапамогу”. Дзеці з агульным пераахалоджваннем былі тэрмінова дастаўлены ў бальніцу. Толькі цудам удалося пазбегнуць вялікай трагедыі…

У той жа дзень у Касцюковіцкім раёне праваліўся пад лёд і не мог самастойна выбрацца рыбак. Работнікі мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях спрацавалі аператыўна і выратавалі мужчыну. Адным днём раней на Лукомльскім возеры праваліліся пад лёд двое рыбакоў, якія змаглі выбрацца самі, але трапілі пасля такой рыбалкі ў бальніцу. У канцы мінулага тыдня адразу 45­ці аматарам падлёднай лоўлі на Мінскім моры спатрэбілася дапамога выратавальнікаў. На жаль, ёсць і выпадкі, калі рыбалка заканчвалася трагічна – У Браслаўскім, Полацкім і іншых раёнах. Нягледзячы на сумную статыстыку і патэнцыяльную небяспеку на некаторых вадаёмах Ушаччыны можна ўбачыць рыбаловаў, якія ў пагоні за ўловам таксама забываюць пра бяспеку.

У чарговы раз нагадаем, што выходзіць на вадаёмы крайне небяспечна! Лёд стаў рыхлым і нетрывалым. Змацаваны начным холадам, ён здольны вытрымаць толькі невялікую нагрузку, а днём хутка растае. Ад талай вады структура лёду становіцца порыстай і вельмі слабай, хоць месцамі яшчэ і захоўваецца большая таўшчыня. Аматарам зімовай рыбалкі трэба адмовіцца ад неапраўданай рызыкі, а бацькам варта сачыць, дзе гуляюць іх дзеці, праводзіць з імі размовы наконт правіл бяспекі, асабліва ў перыяд цяперашніх школьных канікул.

Калі вы праваліліся пад лёд, важна не губляць самавалодання. Не навальвайцеся ўсім целам на кромку лёду, а абапрыцеся локцямі аб лёд і перавядзіце цела ў гарызантальнае становішча, ногі павінны знаходзіцца ў паверхні вады. Асцярожна выцягніце на лёд нагу, нагніцеся ў той жа бок, паваротам корпусу выцягніце з вады другую нагу. Не ўстаючы, без рэзкіх рухаў адпаўзіце ад небяспечнага месца.

Калі вы сталі сведкам таго, што чалавек праваліўся пад лёд, не набліжайцеся да яго бліжэй чым на 3­5 метраў. Для выратавання выкарыстоўвайце дошкі, палкі, вяроўкі і іншыя падручныя сродкі.

С.АВАДНЁЎ, першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *