А вы знаете номера экстренных служб?

Cлужба-101

Праект пад назвай «Ці ведаеце вы?» правялі мінскія выратавальнікі. Выйшаўшы на вуліцы сталіцы, яны звярнуліся да грамадзян з пытаннем, ці ведаюць яны, як патэлефанаваць у выратавальную службу ў выпадку надзвычайнага здарэння. Здавалася б, простае пытанне, аднак добрая палова апытаных не дала правільнага адказу. Адны блыталі нумар пажарнай службы з нумарамі міліцыі і хуткай дапамогі, другія называлі стары варыянт – 01 ці іншыя.

Экспрэс-­апытанне правялі і мы сярод ушачан. Так, трое з пяці апытаных без ваганняў адказалі, як патэлефанаваць у пажарную службу. А вось дадатковы нумар  экстранай службы апытаныя не ўспомнілі.

Нагадаем, што адзіны нумар МНС – 101, таксама дзейнічае і яшчэ адзін дадатковы нумар экстранай службы – 112, які даступны з нумароў усіх мабільных аператараў па краіне, а таксама са стацыянарных тэлефонаў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *