Туберкулёз является опасным инфекционным заболеванием. Следите за своим здоровьем!

Здравоохранение

Штогод, 24 сакавіка, у дзень адкрыцця Робертам Кохам узбуджальніка туберкулёзнай інфекцыі, сусветная грамадскасць праводзіць Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам, у якім Рэспубліка Беларусь прымае актыўны ўдзел.

У цяперашні час туберкулёз працягвае заставацца не толькі сацыяльна значным, але і асабліва небяспечным інфекцыйным захворваннем. У Віцебскай вобласці, як і ў цэлым па Рэспубліцы Беларусь, адзначаецца зніжэнне захворвання і смяротнасці ад гэтай хваробы. Аднак вострай з’яўляецца праблема распаўсюджання штамаў туберкулёзу з лекавай устойлівасцю да асноўных супрацьтуберкулёзных прэпаратаў – такія пацыенты лечацца больш доўга, чым хворыя на звычайны туберкулёз, лекі ім патрэбны больш дарагія, пабочныя эфекты мацней, а заражаюць іншых такія хворыя ўжо ўстойлівай формай туберкулёзу.

Любы чалавек можа ўдыхнуць паветра, у якім утрымліваюцца мікабактэрыі туберкулёзу. Чым даўжэй і часцей кантакт з тымі, хто выдзяляе бактэрыі, тым вышэй верагоднасць захварэць туберкулёзам. Лічыцца, што ў сярэднім за год адзін хворы туберкулёзам з бактэрыявыдзяленнем можа заразіць 15-20 чалавек. На шчасце, не ўсе людзі, якія маюць з ім кантакт, захварэюць. Найбольшай рызыцы заражэння падвяргаюцца ВІЧ-інфіцыраваныя, хворыя на цукровы дыябет, людзі са слабым імунітэтам, язвай і хранічнымі захворваннямі, курыльшчыкі.

Першымі прыкметамі захворвання на туберкулёз з’яўляюцца кашаль, які працягваецца больш трох тыдняў, наяўнасць у макроце прымесяў крыві, патлівасць па начах, страта апетыту, змяншэнне масы цела, боль у грудзіне, хуткая стамляльнасць, павышэнне  тэмпературы, слабасць.

Адным з ранніх метадаў дыягностыкі туберкулёзу з’яўляецца флюараграфія. Не забывайцеся праходзіць яе своечасова, гэта дапаможа захаваць ваша жыццё, бо чым раней выяўлены туберкулёз, тым лягчэй яго вылечыць.

Ад туберкулёзу не застрахаваны ніхто, аднак здаровы лад жыцця, адсутнасць шкодных звычак, заняткі фізкультурай і спортам, збалансаванае харчаванне, а таксама нармальны рэжым працы і адпачынку забяспечаць вам здароўе.

А.НІКІЦЕНКА, інструктар-валеолаг  ГУ “Ушацкі райЦГЭ”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *