На сайт газеты ад наведвальнікаў паступіла пытанне: «Колькі гадоў павінна прайсці пасля адчужэння нерухомай маёмасці, каб мець магчымасць на льготнае крэдытаванне пры будаўніцтве жылля?»
Як нам паведамілі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, калі грамадзянін не стаяў на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, то правам на льготнае крэдытаванне на будаўніцтва жылля можна скарыстацца толькі праз 5 гадоў. У выпадку, калі чалавек знаходзіўся на чарзе — праз тры гады.