Кожны вечар Антошка просіць, каб мама брала яго любімую кніжку і чытала, чытала. Чаму менавіта пра Айбаліта так падабаецца слухаць Антону Качынскаму? Магчыма таму, што ён у свае два з паловай года верыць, што людзі ў белых халатах дапамогуць і яму. Антон хварэе. У канцы мінулага года яму паставілі дыягназ – рак крыві. Бяда прыйшла ў сям’ю Вольгі і Аляксандра Качынскіх. А так усе было добра – жаданае дзіцятка нарадзілася здаровае. На радасць бацькам і бабулям. Падрастаў старэйшы брат Арцёмка. Як гэта заўсёды бывае, гора прыходзіць нечакана. І жыццё падзяляецца на дзве часткі – тое, што было раней, і тое, што зараз. А зараз – лячэнне ў Бараўлянах. Гэта цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі пад Мінскам. Кожны тыдзень бацькі павінны прывозіць Антона на лячэнне і аналізы. Спачатку працэс лячэння ішоў вельмі добра, але пасля ў Антона адказалі ножкі. Зараз ён не ходзіць, толькі поўзае. Вольга і Аляксандр спадзяюцца, што іх хлопчык абавязкова будзе здаровым. І што ўрачы яму дапамогуць. Але, на жаль, лекі каштуюць вельмі дорага. Напрыклад, адна ўпакоўка патрэбнага прэпарата – больш за два з паловай мільёна. Пры самым добрым раскладзе лячэнне можа працягнуцца 1,5 гады. А яшчэ патрэбны іншыя прэпараты, у прыватнасці, якія дапамагаюць лягчэй пераносіць наступствы хіміятэрапіі.
Свет не без добрых людзей. І бацькі Антона адкрылі рахунак. Не самі адкрылі. Яны вельмі сціплыя людзі. Гэта іх сябры прапанавалі ім гэта зрабіць. І калі вы, людзі добрыя, маеце магчымасць і жаданне дапамагчы ў лячэнні хлопчыка, які так марыць пабегаць па дарожцы, для вас рэквізіты, куды можна пералічыць грошы:
ЦБУ №221 філіял 216 ААТ “ААБ Беларусбанк”, Віцебская вобласць, г.п.Ушачы, вул. Савецкая, 33.
Беларускія рублі: транзітны рахунак – 3819382309284 на рахунак 000013. Еўра: транзітны рахунак – 3819382311360 – на рахунак 000001. Долары ЗША: транзітны рахунак – 3819382311360 – на рахунак 000006. Расійскія рублі: транзітны рахунак – 38193823311360 на рахунак 000002.
Назначэнне плацяжу – на рахунак Вольгі Качынскай.
Зразумела, што не кожны мае магчымасць дапамагчы матэрыяльна. Але памаліцца за здароўе Антона і пажадаць яго бацькам цярплівасці, гэта зрабіць у нашых сілах. Будзем міласэрнымі, людзі добрыя.
Вольга і Аляксандр, усё будзе добра!!!